Грамадства22

Рашэнне аб вуліцы Быкава ў Гродне адкладваецца

Пакуль гарвыканкам толькі выдзеліў музею пісьменніка яшчэ адно памяшканне.

У канцы чэрвеня шэраг СМІ распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што гарадская тапанімічная камісія Гродзенскага гарвыканкама прапанавала надаць адной з цэнтральных вуліц Гродна імя Васіля Быкава. Тады паведамлялася, што гэтае пытанне будзе разгледжана на бліжэйшым паседжанні гарвыканкама.

Такое паседжанне адбылося 21 ліпеня, аднак пытанне аб вуліцы імя Васіля Быкава на ім нават не абмяркоўвалася.
Аб гэтым «НН» паведаміў кіраўнік аддзела культуры гродзенскага гарвыканкама Віталь Мамачкін. «Мы абмяркоўвалі пытанне павелічэння плошчы музея Васіля Быкава. Прынялі рашэнне выдзеліць яшчэ адзін пакой па тым жа адрасе — Савецкая, 31.
Пытанне аб наданні адной з цэнтральных вуліц Гродна імя Васіля Быкава не ўздымалася. Зразумейце — гэта доўгая справа. Спачатку тапанімічная камісія будзе абмяркоўваць, а потым іншыя структуры»,
 — паведаміў у размове з карэспандэнтам «НН» чыноўнік.

Разам з тым, у Гродна ўжо пачалі цыркуляваць чуткі, што ранейшае рашэнне тапанімічнай камісіі гарвыканкама выклікала незадаволенасць у Мінску, аб чым цэнтральныя ўлады неадкладна паведамілі гродзенскім. Такім чынам ранейшае рашэнне тапанімічнай камісіі стала неактуальным.

Нагадаем таксама, што на мінулым тыдні актывістамі кампаніі «Гавары праўду» ў Гродзенскі гарвыканкам былі пададзеныя больш чым 7 тысяч подпісаў жыхароў Гродна, якія хацелі б бачыць у сваім горадзе вуліцу імя Васіля Быкава. Адказ гарадзенскіх чыноўнікаў мае з’явіцца на працягу месяца.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення2

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Усе навіны →
Усе навіны

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»9

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення2

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць