Культура

«Тварамі» дзіцячага «Еўрабачання-2010» сталі 11 беларусаў

Белтэлерадыёкампанія завяршыла промаакцыю "Стань тварам дзіцячага "Еўрабачання" ў рамках падрыхтоўкі да міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010", які пройдзе ў Мінску 20 лістапада.

11 беларусаў сталі "тварамі" дзіцячага "Еўрабачання", паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. Фотаздымкі пераможцаў кастынгу ў найбліжэйшы час з'явяцца на білбордах і плакатах на вуліцах беларускіх гарадоў.

У "зорную" частку пераможцаў кастынгу ўвайшлі вядучы Дзяніс Кур'ян, выканаўцы Вольга Барабаншчыкава, Аляксей Жыгалковіч, Ксенія Сітнік, Юрый Дземідовіч, Аліна Молаш, Дар'я Надзіна, Ірына Казанцава і Андрэй Бібікаў. "Тварамі" дзіцячага "Еўрабачання" сталі таксама 16-гадовая вучаніца 179-й сталічнай школы Юлія Бражынская і 19-гадовы навучэнец Мінскага дзяржаўнага эканамічнага каледжа Ілья Ільмурскі. Усяго ж заяўкі на ўдзел у кастынгу прыслалі каля 1,5 тыс. чалавек.

Пераможцы промаакцыі ўзялі ўдзел у незвычайнай фотасесіі, падчас якой усе ўдзельнікі павінны былі скакаць на батуце.

Гатовыя фотаздымкі дапоўняць рознакаляровыя крылы, выкананыя ў стылі лагатыпа дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010".

Паводле слоў выканаўчага прадзюсера дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" Аляксандра Мартыненкі, такая промаакцыя праводзіцца ўпершыню ў гісторыі дзіцячага "Еўрабачання". "Мы хацелі прыцягнуць да падрыхтоўкі да гэтага шоу простых беларусаў, — сказаў ён. — Як вы ведаеце, цікавасць да конкурсу ў нашай краіне вельмі высокая, і, па-мойму, гэта справядліва — даць магчымасць любому гледачу заявіць пра сябе і падзяліцца сваім пазітывам".

Паводле слоў галоўнага дырэктара Першага канала Белтэлерадыёкампаніі, тэлевізійнага прадзюсера дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" Аляксандра Капёнкіна, кастынг — толькі частка плана па праматаванні конкурсу ў Беларусі. Калі вызначацца ўсе ўдзельнікі конкурсу, адзначыў ён, на вуліцах Мінска і па дарозе з аэрапорта ў сталіцу з'явіцца яшчэ адна серыя білбордаў з фотаздымкамі выканаўцаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі6

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»9

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі6

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць