Цырымонія развітання з Ігарам Дабралюбавым прайшла 22 ліпеня ў сталічным Доме кіно.

Ён памёр 19 ліпеня ў адной з мінскіх клінік пасля працяглай хваробы. Развітацца з беларускім рэжысёрам, акцёрам і сцэнарыстам прыйшлі некалькі сотняў чалавек — калегі, сябры і блізкія, прыхільнікі яго творчасці.

Паводле слоў драматурга Аляксея Дударава, тыя, хто працаваў над фільмам «Белыя росы» і здымаўся ў ім, гэта была «сапраўдная сям’я, сабраная Ігарам Дабралюбавым».

«Да сённяшняга дня незразумела, у чым поспех гэтага фільма, — сказаў ён. — У ім няма нічога асаблівага, акрамя аднаго — сардэчнай павагі да чалавека, любові, веры і надзеі.
Хтосьці вельмі трапна сказаў: Прозвішча Ігара Міхайлавіча — гэта яго ўнутраная сутнасць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?