Эканоміка

Сідорскі: Беларусь гатова да стварэння зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі ў Сірыі

Беларусь гатова да стварэння зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі ў Сірыі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы 26 ліпеня ў Мінску з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам.

Сідорскі нагадаў, што нядаўна па запрашэнні ўрада Беларусь наведала дэлегацыя Мінпрама Сірыі. Яна азнаёмілася з вытворчасцю колавых цягачоў і буйной кар’ернай тэхнікі. Прадстаўнікі дэлегацыі выказалі зацікаўленасць у тым, каб такія вытворчасці былі арганізаваны ў Сірыі, сказаў прэм’ер. «Я пацвярджаю, што мы гатовы стварыць такія вытворчасці», — заявіў Сідорскі.

Ён таксама падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў стварэнні на тэрыторыі Сірыі зборачнай вытворчасці аўтобусаў МАЗ. «Тэхніка МАЗ мае высокую якасцьі канкурэнтаздольнасць», — сказаў Сідорскі, звяртаючыся да прэзідэнта Сірыі.

Кіраўнік урада адзначыў, што беларускі бок падчас сустрэч з сірыйскімі дэлегацыямі заўсёды імкнецца да пошуку новых падыходаў, каб ліквідаваць перашкоды для нарошчвання тавараабароту. Адным з такіх захадаў можа стаць арганізацыя авіяцыйных зносін паміж Мінскам і Дамаскам. «Мы гатовы рэалізаваць і гэты праект», — заявіў Сідорскі.

Акрамя таго, ён адзначыў, што сірыйскі бізнес можа прапанаваць шэраг цікавых праектаў для рэалізацыі ў Беларусі. У прыватнасці, беларускі бок, паводле слоў кіраўніка ўрада, зацікаўлены ў стварэнні сумеснай вытворчасці лекавых прэпаратаў на тэрыторыі Беларусі для рэалізацыі іх на тэрыторыі Мытнага саюза.

У сваю чаргу прэзідэнт Сірыі заявіў, што яго краіна зацікаўлена ў далучэнні да зоны свабоднага гандлю з краінамі Мытнага саюза. «Мы хочам, каб Беларусь аказала нам падтрымку ў гэтым пытанні. Гэта будзе спрыяць развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж рэгіёнамі», — сказаў Асад.

Кіраўнік Сірыі пазітыўна ацаніў прапановы беларускага боку па арганізацыі авіяцыйных зносін паміж сталіцамі дзвюх краін. Іх адсутнасць перашкаджае развіццю дзелавых сувязяў, лічыць Асад.

Нагадаем, прэзідэнта Сірыі падчас цяперашняга візіту ў Мінск суправаджае вялікая дэлегацыя дзелавых колаў. У яе склад увайшлі прадстаўнікі 117 кампаній.

27 ліпеня Башар Асад плануе наведаць Мінскі аўтамабільны завод. У гэты ж дзень Беларуская гандлёва-прамысловая палата правядзе другое пасяджэнне Беларуска-сірыйскага савета дзелавога супрацоўніцтва, а таксама кантактна-кааперацыйную біржу паміж бізнесменамі дзвюх краін.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША9

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Восем чалавек арыштавалі ў Вялікабрытаніі за падрыхтоўку тэрактаў1

55-гадовы гвалтаўнік з-пад Гродна шмат што паспеў за ліпень 2024-га — і падпісаць кантракт з арміяй Расіі, і загінуць

Сям’я ў Іспаніі амаль чатыры гады не выходзіла з дому, баючыся кавіду6

«Гісторыя нас навучыла». Берлін адказаў на нападкі адміністрацыі Трампа з-за прызнання АдГ экстрэмістамі20

Памятаеце віцебскага турэмнага блогера, якога чарговы раз адправілі за краты? Яму пашанцавала з апеляцыяй2

Прапагандысты разганяюць фэйк пра выдаленне артыкула пра Хатынь у Вікіпедыі7

Зяленскі заявіў аб другім знішчаным УСУ расійскім самалёце3

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы1

У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША9

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць