Эканоміка

У «Беларуськаліі» не пацвердзілі інфармацыю аб перамовах з расійскім мільярдэрам Керымавым

Пра цікавасць расійскага мільярдэра да куплі акцый «Беларуськалія» 28 ліпеня паведамілі расійскія «Ведомости».

У «Беларуськаліі» не пацвердзілі інфармацыю аб перамовах з расійскім мільярдэрам Сулейманам Керымавым адносна продажу акцый кампаніі. Як заявілі БелаПАН на прадпрыемстве, «пра зацікаўленасць Керымава ў куплі акцый стала вядома са СМІ, пэўнай інфармацыі наконт гэтага няма».

Пра цікавасць расійскага мільярдэра да куплі акцый «Беларуськалія» 28 ліпеня паведамілі расійскія «Ведомости». Як заявіла выданню крыніца, блізкая да аднаго з акцыянераў «Уралкалія» (кантрольны пакет належыць Керымаву), мільярдэр нядаўна сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і ад імя «Уралкалія» прапанаваў купіць кантрольны пакет «Беларуськалія». Паводле інфармацыі крыніцы, за 51% прадпрымальнік прапанаваў 7,5 млрд. долараў.

Супрацоўнік дзяржбанка, з якім бізнесмен вёў перамовы аб фінансаванні такой здзелкі, заявіў «Ведомостям», што Керымаў сапраўды цікавіцца купляй акцый «Беларуськалія». Але размова не ідзе пра набыццё кантрольнага пакета.

Паводле яго слоў, беларусы вельмі дорага ацэньваюць «Беларуськалій» — у 20–30 млрд. долараў.

Раней першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусь не мае намеру прадаваць ні кантрольны, ні блакіравальны пакет акцый «Беларуськалія». «Гэта вельмі значны актыў, мы ім раскідвацца не маем намеру», — заявіў Сямашка 30 чэрвеня, выступаючы ў парламенце.

Разам з тым першы віцэ-прэм’ер адзначыў, што Беларусь гатова прадаць прыкладна 20% акцый прадпрыемства прыблізна за 6–7 млрд. долараў.

Аналітык «Банка Москвы» Юрый Волаў у інтэрв’ю БелаПАН заявіў,

што заяўлены кошт «Беларуськалія», калі параўноўваць беларускае прадпрыемства з аналагічнымі актывамі, даволі высокі.
«Па магутнасцях «Беларуськалій» у 1,5 разу большы за расійскі «Уралкалій». Увесь пакет акцый расійскага вытворцы ўгнаенняў нядаўна быў ацэнены ў 10 млрд. долараў. Адпаведна 100% акцый «Беларуськалія» павінны каштаваць 15 млрд. долараў», — падкрэсліў эксперт.

У ліку асноўных пакупнікоў акцый «Беларуськалія» называюць кітайскі холдынг Sinofert і кампанію China Blue Chemicar.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ13

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў15

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным7

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр10

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ13

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць