З Масквы. Блог Алеся Чайчыца44

На крок бліжэй да расійскага бунта

У Расіі закіпаюць радыкальныя пратэстныя настроі, і гэта можа быць небяспечным для ўсяго рэгіёну

«Не приведи Бог видеть русский бунт — бессмысленный и беспощадный» (А. Пушкін)

Учорашнія фотаздымкі з маскоўскага прадмесця Хімкі ўражаюць.

За адзін толькі мінулы тыдзень з Расіі прыйшлі навіны пра пагром маскоўскімі анархістамі хімкінскай адміністрацыі і атаку мясцовага насельніцтва на чачэнскую моладзь у дзіцячым лагеры на Кубані. Раней гэтым летам па расійскім інтэрнэце прагрымела гісторыя з так званымі прыморскімі партызанамі — групай адчайных радыкалаў, што сышлі ў лес і пачалі адстрэльваць міліцыянтаў. Што характэрна, дзеянні «партызанаў» выклікалі пераважна станоўчую рэакцыю ў расійскім грамадстве.

Гэткая актыўная агрэсія ў рэшце рэшт так ці інакш азначае пратэст супраць укаранёных у сённяшняй Расіі парадкаў — карупцыі, беззаконня, узурпаванасці ўлады.

Пратэст перастаў быць уласцівым адно толькі традыцыйнай палітычнай апазіцыі. Яўнымі апазіцыянерамі да ўлады пачалі сябе пазіцыянаваць вядомыя дзеячы поп-культуры, антыўрадавыя матэрыялы з’яўляюцца ў глянцавых маскоўскіх часопісах.
Як піша адзін пецярбуржскі аглядальнік, апазіцыйнасць увайшла ў Расіі ў моду. Але гледзячы на падзеі, не вельмі верыцца ў тое, што пратэст абмяжуецца толькі калонкай Эдуарда Лімонава ў люксусавым часопісе GQ, кліпам гламурнай спявачкі Каці Гардон альбо нават хуліганствам бліскучай «Арт-группы «Война».

Рана ці позна гэта мусіла пачацца.

Вялікая і непадкантрольная Расія — гэта не ўпарадкаваная напаўтаталітарная Беларусь, расійцы, якія «доўга запрагаюць, але хутка едуць», — гэта не памяркоўныя нардычныя беларусы.
Адсутнасць свабоды слова і адносна дэмакратычных выбараў на любым узроўні паступова спараджаюць у Расіі шматкроць апісаны эфект катла з заваранай крышкай, які перад нашымі вачыма паціху пачынае трышчэць.

Улады Расіі павінны, нарэшце, пачаць дзейнічаць у адпаведнасці з словамі прэзідэнта Мядзведзева і «мадэрнізаваць», як гэта цяпер эўфемічна называецца, «палітычную сістэму» краіны.

У тым сэнсе, што «мадэрнізаваць» яе хаця б да ўзроўня ельцынскага часу.
Іначай наступствы для Расіі і для ўсяго рэгіёна могуць быць непрадказальнымі.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША15

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Крысціна Арбакайце, якой забаранілі ўезд ў Латвіі, будзе судзіцца10

Два расійскія Су-30 збітыя ракетамі з беспілотных катэраў — Буданаў2

У Беларусі прадаюць рэдкі VW Polo. Колькі просяць за 30-гадовы эксклюзіў?1

Што агульнага паміж Бэтменам і Кіберпартызанамі? Калі злачынцы беспакараныя, з’яўляюцца мсціўцы, альбо вігіланты5

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі1

Восем чалавек арыштавалі ў Вялікабрытаніі за падрыхтоўку тэрактаў1

55-гадовы гвалтаўнік з-пад Гродна шмат што паспеў за ліпень 2024-га — і падпісаць кантракт з арміяй Расіі, і загінуць

Сям’я ў Іспаніі амаль чатыры гады не выходзіла з дому, баючыся кавіду6

«Гісторыя нас навучыла». Берлін адказаў на нападкі адміністрацыі Трампа з-за прызнання АдГ экстрэмістамі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША15

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць