Пра гэта паведаміў 29 ліпеня журналістам у Мінску міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў.

Міністр выказаўся супраць выдання падручніка на папяровым носьбіце.

«Ёсць небяспека, што настаўнікі фізкультуры прымусяць дзяцей канспектаваць падручнік, калі на вуліцы дрэннае надвор’е і няма магчымасці выйсці на стадыён»,

— заўважыў Радзькоў. Разам з тым, паводле яго слоў, педагогі гавораць пра неабходнасць падручніка, які дае тэарэтычныя веды і неабходны для падрыхтоўкі да экзамену па фізічнай культуры.

На думку Радзькова, ёсць сэнс прыйсці да кампраміснага варыянту — электроннага падручніка, які дазваляе наглядна прадэманстраваць навучэнцам не толькі тэорыю, але і тэхніку, правілы якога-небудзь віду спорту. Так, у Мінадукацыі быў прадстаўлены электронны дапаможнік па баскетболе, распрацаваны ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Нагадаем, экзамен па фізічнай культуры (па выбары) быў уведзены ў беларускіх школах з 2006 года. Паводле звестак Міністэрства адукацыі, у гэтым годзе экзамен па фізкультуры здалі 4.579 навучэнцаў, у мінулым — 4.263.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?