Эканоміка

Ураджай не рэкордны

Гаспадаркі Беларусі ўбралі амаль палову ўраджаю зерневых. Па стане на раніцу 30 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны з плошчы 1.200,4 га, што складае 49,3% ад плана, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Усяго сельгаспрадпрыемствамі намалочана 3 млн. 711,4 тыс. тон зерневых і зернебабовых пры сярэдняй ураджайнасці 30,9 ц/га. Лідэрам па агульным валавым зборы зерня з'яўляецца Мінская вобласць, дзе намалочана 815 тыс. тон зерня. Далей ідуць Магілёўская вобласць — 674,7 тыс. тон, Гомельская — 641,2 тыс., Брэсцкая — 584,8 тыс., Гродзенская — 562,7 тыс. і Віцебская — 432,3 тыс. тон.

У лік дзяржзаказу пастаўлена 400,6 тыс. тон зерня новага ўраджаю, ці амаль 40,5% ад плана. Па тэмпах выканання дзяржзаказу лідзіруюць гаспадаркі Гомельскай вобласці — яны перадалі ў лік дзяржавы 78,9 тыс. тон зерня (56,3% да задання).

Разам з уборачнай кампаніяй працягваюцца работы і па нарыхтоўцы травяных кармоў. Ужо нарыхтавана 3 млн. 650 тыс. тон кармавых адзінак, ці 57,4% задання. У цэлым па краіне нарыхтавана 1 млн. 125,5 тыс. тон сена (95,5% плана), 9 млн. 875,6 тыс. тон сенажу (111,5%), 1 млн. 578 тыс. тон сіласу (10%).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома8

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Моцны вецер пашкодзіў дахі, паваліў дзясяткі дрэваў — МНС расказала пра наступствы ўчорашняй буры

Албанія вярнула бязвіз для беларусаў на пэўных умовах

Сямідзённае ласянятка адстала ад мамы ласіхі і прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне

Пакістанцы ўжо працуюць у Беларусі. Відэа з Бабруйску з імі абляцела тыкток37

Ваюючы за Расію, загінуў былы работнік мінскага ГУМа3

«Чырвоныя лініі»: Трамп адказаў, пры якіх умовах ЗША выйдуць з перамоў адносна вайны

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША24

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%27

Сёння павінен канчаткова перастаць працаваць Skype1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома8

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць