Эканоміка

У порт Адэсы прыбыў шосты па ліку танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі

Як паведамілі ў дыспетчарскай порта, танкер прышвартаваўся вечарам 31 ліпеня, на яго борце — больш як 77 тысяч 560 тон нафты. Разгрузка судна пачалася ноччу 1 жніўня і зойме прыкладна двое сутак. Затым сыравіна будзе дастаўленая па чыгунцы на Мазырскі НПЗ.

Дзяжурны дыспетчар таксама паведаміў, што прыбыццё чарговага танкера з нафтай для Беларусі чакаецца 10 жніўня.

Пагадненне аб пастаўках нафты з Венесуэлы ў Беларусь было падпісанае ў сакавіку 2010 года. Да красавіка 2011 года павінна быць пастаўлена 4 млн. тон. Першая партыя венесуэльскай сыравіны паступіла ў Адэскі порт у маі.

Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасць паставак венесуэльскай нафты праз парты Літвы і Латвіі.

Так, пяты танкер з 80 тысячамі тон нафты з Венесуэлы ў якасці эксперыменту прыплыў у эстонскі порт Мууга 23 ліпеня. Першы састаў з 65 вагонаў прыбыў на Наваполацкі НПЗ 31 ліпеня.

Спецыялісты зазначаюць, што маршрут перавозкі нафты па чыгунцы ў Беларусь з Эстоніі карацейшы, чым з Украіны: паміж портам Адэсы і Мазыром адлегласць каля 1,051 тысячы км, паміж портам Мууга і Наваполацкам — 850 км.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі22

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Фота моманту замаху на Трампа атрымала Пулітцэраўскую прэмію1

Выбух 4 мая ў Маскве адбыўся ў кватэры электрыка з пуцінскай рэзідэнцыі на Валдаі5

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу17

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман16

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі22

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць