Як сцвярджаюць, ён адбыўся ў раёне вёскі Цітаўкі пад Бабруйскам.
Як сцвярджаюць, ён адбыўся ў раёне вёскі Цітаўкі пад Бабруйскам. Як піша газета «Могилевские ведомости», з'ява была зафіксаваная ў адзін з ліпеньскіх дзён.
Відавочцы кажуць, што ўсё вакол рэзка пацямнела, сонца закрылася пылавой хмарай. Ад смерча ішоў ледзяны холад. Слуп паветра ўзняў і перанёс на іншае месца некалькі валуноў вагой каля трыццаці кілаграмаў. Затым тарнада перамясціўся да лесапасадкі, зламаў некалькі дрэваў і знік.
Першы ў гісторыі зафіксаваны тарнада ў Беларусі? Не факт. Вартых даверу фотаў няма, не знойдзена і пэўных матэрыяльных слядоў з’явы. Можа, людзі проста зблыталі тарнада са звыклым ураганам.
Тарнада характэрныя для тэрыторый, на якія уплывае вільготны трапічны клімат. Што іх выклікае — да канца не ясна. Слуп, які нішчыць і усмоктвае ўсё, што сустракае на шляху, утвараюць паветраныя масы, якія рухаюцца з рознай хуткасцю на рознай вышыні. Каб разабрацца ў механізме ўтварэння дэтальна, трэба трапіць усярэдзіну слупа. Амерыканскія навукоўцы распрацоўваюць для гэтага спецмашыну, накшталт танка, але дастаткова хуткую, каб дагнаць тарнада. Хуткасць яго руху — 40–65 км/г.
Каментары