Каханне і сэкс44

Як зрабіць першае спатканне лепшым

Адзінокія, незанятыя, вольныя — назавіце іх як хочаце — мараць выйсці з зачараванага кола бясконцых спатканняў з патэнцыйнымі партнёрамі, але неяк неўсвядомлена ператвараюць пабудову інтымнай сувязі ў цяжкую працу. І гэтым адно адпалохваюць другую палоўку. Гэтым разам мы раскажам пра пашыраныя памылкі пры першым сустрэчы, і як тыя памылкі выправіць. Парады для тых, каму надакучылі адвечныя першыя спатканні.

Памылка № 1. Пошук прынца (прынцэсы).

Мы засяроджваемся на пошуках Аднаго-Адзінага (Адной-Адзінай), адпрэчваем патэнцыйных прэтэндэнтаў праз другасныя прычыны, і маем схільнасць разрываць кантакт пры першай узніклай праблеме. Што рабіць? Не патурайце міжвольнаму імпульсу знайсці ў новым партнёру заганы, хібы і хібкі. Можна ж глянуць на паўпустую шклянку інакш: адзначыць сабе перавагі і вартасці чалавека і знайсці ў іх патэнцыял для працягу.

Памылка 2. Разрыў сувязі без усякай прычыны. Боязь быць адрынутым

шмат у якіх выпадках вымушае чалавека наносіць заўчасны, папераджальны ўдар. Памятайце! Каханне – гэта не бокс!

Памылка 3. Пустыя чаканні.
Падчас першых спатканняў людзі, настроеныя сур'ёзна, часцяком унікаюць тлумачэнняў, чаго яны чакаюць ад будучай рамантычнай сувязі. А потым высвятляецца, што іх партнёр увогуле хацеў лёгкага флірту. Усё гэта вядзе да балючых перажыванняў. Таму не саромцеся пра рэчы, важныя для вас, сказаць ужо на першым спатканні. Прыгадайце (хаця б нацямкам) пра вашы каштоўнасці, пра вашы чаканні ад сувязі — у большасці выпадкаў вас зразумеюць. Памятайце, гутарка — надзейны шлях высветліць ужо на першым спатканні, ці супадаюць вашыя чаканні з чаканнямі іншага чалавека.

Памылка 4. Адсутнасць пазітыўнай энергіі ды ініцыятывы.
Выйдзіце з дому, такі, якім вы ёсць — вы не машына для спатканняў. Вылічыце наперад атмасферу спаткання (уважлівае слуханне адзін аднаго, весялосць і да т.п) і падумайце, што вы будзеце рабіць, каб стварыць яе. Каб стварыць шчырасць, якая ўрэшце прывядзе да глыбокага знаёмства з чалавекам, хтосьці з дваіх павінен узяць ініцыятыву на сябе. Чаму б не вы?

Памылка 5 — Параўнанне з мінулымі партнёрамі.
На першае спатканне мы нясем усю сваю крыўду, усе пралікі мінулага, уключаючы ўспаміны пра нашых былых, якія расчаравалі, кінулі і г.д. Мы сядаем насупраць новага чалавека і глядзім на яго праз фільтр мінулага, вачыма вечна пакрыўджанага. Жывіце цяпершчынай! Можна ж адолець чорную паласу. І спярша паспрабуйце паставіцца да чалавека, які сядзіць насупраць вас, так, як бы вы хацелі, каб ён абышоўся з вамі. Паверце, гэтая пачвара, няшчаснае каханне, не палюе асабіста на вас!

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м14

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком6

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё22

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м14

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць