Грамадства

Сталічная ДАІ супраць велікагрузных аўтамабіляў

. 2—12 жніўня сталічная Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць дэкаду па выяўленні і спыненні парушэнняў правілаў стаянкі вадзіцелямі транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны па-за спецыяльна адведзеных месцаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, пры выяўленні парушэнняў правілаў стаянкі ў абавязковым парадку будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці вадзіцелі і выдавацца прадпісанні іх кіраўнікам, службовым асобам. Выкананне такіх прадпісанняў узята на асаблівы кантроль.

У першым паўгоддзі 2010 года ў Мінску да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 1.037 вадзіцеляў, кіраўнікам транспартных арганізацый, юрыдычным і фізічным асобам выдадзена 544 прадпісанні на ўстараненне недахопаў па захоўванні грузавога аўтатранспарту, складзена 27 адміністрацыйных пратаколаў за іх невыкананне.

Аднак, як адзначаюць у ДАІ, нягледзячы на праведзеныя прафілактычныя мерапрыемствы, праблема захоўвання грузавога транспарту ў Мінску застаецца невырашальнай і негатыўна ўплывае на дарожную абстаноўку і яе бяспеку.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся першыя беларускія клубніцы. Цана кусаецца

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

Кадыраў заявіў, што просіцца ў адстаўку

Украінцы ўдарылі хаймарсам па расійскай штурмавой роце — 22 чалавекі загінулі4

У Маскве актывіст спусціў у Маскву-раку плакат са словамі «Пуцін — Гітлер» і прыкінуўся трупам1

Арыштаваны каліновец Грачыха пакінуў полк праз месяц пасля далучэння8

Улады адправяць у крамы насенную бульбу, каб справіцца з дэфіцытам2

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам канцэрта ў Мінску 9 Мая4

Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС і каго на іх выклікаюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць