«Россельхознадзор» ад 3 жніўня 2010 адмяніў раней уведзеныя абмежаваньні на пастаўку ў Расею малочнай прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў.
Аб гэтым агенцтву
Абмежаваньні на пастаўкі зьнятыя з ААТ «Бабулін гладыш», ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» і ААТ «Барысаўскі малочны камбінат».
«Такім чынам, зь сёньняшняга дня права на пастаўку сваёй прадукцыі ў Расейскую Фэдэрацыю маюць усе 54 малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі», — адзначылі ў Міністэрстве.
У «Мінсельгасхарчы» растлумачылі, што «Россельхознадзор» прыняў пад увагу вынікі расьсьледаваньня прычын наяўнасьці ў жывёлагадоўчай прадукцыі гэтых прадпрыемстваў забароненых і шкодных рэчываў, і захады, прынятыя Галоўным упраўленьнем вэтэрынарыі «Мінсельгасхарча».
Беларускі бок таксама даў гарантыі па недапушчэньні паставак у РФ прадукцыі, не адпаведнай расейскім
Каментары