Рада інтэлігенцыі звузіла свой спіс кандыдатаў у прэзідэнты да пяці чалавек
Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні рады 3 жніўня.
Аўторкавае паседжаньне Рады беларускай інтэлігенцыі ў фармаце круглага стала з прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта краіны скончылася тым, што рада абмежавала сьпіс прэтэндэнтаў да пяці чалавек.
Пра гэта паведаміў старшыня Рады Ўладзімер Колас.
У пяцёрку, паводле альфабэту, ўвайшлі:
- Аляксандар Казулін,
Сяргей Калякін,
Уладзімер Някляеў,
Яраслаў Раманчук
Андрэй Саньнікаў.
Уладзімер Колас так пракамэнтаваў вынікі паседжаньня:
«Мы вырашылі не спыняць сваёй дзейнасьці па каардынацыі гэтага працэсу. Але мы зьвяртаемся да ўсіх прэтэндэнтаў, усіх дэмакратычных лідэраў, усіх, хто ўдзельнічае ў працы гэтага круглага стала, і заклікаем іх да эфэктыўнай выніковай працы па кансалідацыі і па вызначэньню адзінага кандыдата. Мы згодны прымаць удзел у гэтым, толькі пры ўмове, што ў бліжэйшы час будзе вызначаны канчатковы тэрмін вырашэньня гэтага пытаньня. Інакш мы ня будзем прымаць удзел у імітацыі гэтага працэсу».
Раней кіраўніцтва Рады папярэджвала, што сёньняшняе паседжаньне можа стаць апошнім — альбо будзе прызначаная канчатковая дата вызначэньня адзінага кандыдата, альбо Рада складзе зь сябе паўнамоцтвы пасярэдніка ў гэтым працэсе.
Каментары