Эканоміка

Мінэканомікі: Увайсці ў 30-у краін з найлепшымі ўмовамі вядзення бізнесу Беларусь можа ўжо ў 2011-м

Беларусь можа ўвайсці ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі для вядзення бізнесу ўжо ў наступным годзе, лічыць намеснік міністра эканомікі Алег Мельнікаў.

«Да гэтага часу распрацаваны комплекс мер, скіраваных на ўваходжанне Беларусі ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі для вядзення бізнесу, — адзначыў ён у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН. — Меры, якія плануецца прыняць для дасягнення гэтай задачы, ахопліваюць шырокае кола пытанняў, ад падаткаабкладання да ліквідацыі прадпрыемстваў», — паведаміў намеснік міністра.

Садзейнічаць павышэнню рэйтынгу Беларусі, паводле яго слоў, будуць змены, прынятыя ў закон «Аб гаспадарчых таварыствах».

«Падчас распрацоўкі гэтага законапраекта мы цесна працавалі ў тым ліку з экспертамі Сусветнага банка», — адзначыў Мельнікаў. У дакуменце, дадаў ён, улічаны многія рэкамендацыі СБ.

У новым законе, які прэзідэнт падпісаў 15 ліпеня, адлюстравана, у прыватнасці, рэкамендацыя Сусветнага банка, што тычыцца раскрыцця інфармацыі.

«Інфармацыя пра здзелкі, ажыццёўленыя пры зацікаўленасці афіляваных асоб гаспадарчых таварыстваў, будзе падлягаць абавязковаму раскрыццю. Акрамя таго, улічаны іскавыя магчымасці акцыянераў: цяпер яны змогуць абскардзіць у судзе здзелкі, якія яны палічаць незаконнымі», — растлумачыў Мельнікаў.

Зараз, паведаміў намеснік міністра, у краіне налічваецца больш за 40 тысяч гаспадарчых таварыстваў, у тым ліку 1 тысяча 958 адкрытых акцыянерных таварыстваў і 33 тысячы таварыстваў з абмежаванай адказнасцю.

Беларусь займае 58-ю пазіцыю ў рэйтынгу Сусветнага банка (для параўнання: у 2007 годзе — 115-е месца). Паводле ацэнкі Мінэканомікі, зробленай на аснове аналізу прамежкавай інфармацыі аб выніках працы па паляпшэнні рэйтынгу Беларусі ў справаздачы Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу — 2011», пазіцыя краіны, з улікам рэалізаваных да 1 чэрвеня 2010 года мер, можа быць палепшана арыенціровачна на 10 пунктаў — да 48-га месца.

Тым не менш, паводле звестак урада, паляпшэнне пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу Сусветнага банка стрымліваюць некаторыя фактары. «Гэта ў першую чаргу падаткаабкладанне, дзе мы займаем 183-е месца, а таксама міжнародны гандаль, крэдытаванне, абарона інвестараў і ліквідацыя прадпрыемстваў», — адзначыў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў на пасяджэнні прэзідыума беларускага ўрада 13 ліпеня.

Рэйтынг «Вядзенне бізнесу — 2011» будзе апублікаваны ў верасні 2010 года. Беларускі ўрад разлічвае, што паляпшэнне пазіцый рэспублікі ў гэтым рэйтынгу дасць магчымасць павялічыць інвестыцыйную прывабнасць краіны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы10

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Усе навіны →
Усе навіны

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ12

Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае. Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла3

Ціханоўская: Вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем8

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу2

Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў6

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

15 + 15 + 5: Формула атрымання асалоды ад сэксу21

Леў XIV: Бог любіць нас, зло не пераможа1

Хворага амерыканца, які нелегальна заехаў у Беларусь у таварным вагоне, аддалі бацькам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы10

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць