Улада66

Лукашэнка павіншаваў Абаму з днём народзінаў

«У Рэспубліцы Беларусь Вас ведаюць як прынцыповага, дальнабачнага і прагматычнага палітыка», гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Барака Абаму.

«У Рэспубліцы Беларусь Вас ведаюць як прынцыповага, дальнабачнага і прагматычнага палітыка.
Знешнепалітычныя падыходы адміністрацыі Злучаных Штатаў Амерыкі, накіраваныя на пошук новых партнёраў, устанаўленне з імі ўзаемапаважальнага і свабоднага ад стэрэатыпаў узаемадзеяння, супадаюць з нашым разуменнем прынцыпаў развіцця міждзяржаўнага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што «сумеснымі намаганнямі мы зможам напісаць якасна новую старонку беларуска-амерыканскіх адносін і вывесці іх на ўзровень, які адпавядае інтарэсам народаў абедзвюх краін»
, паведамляе БЕЛТА.

Адносіны Беларусі і ЗША пагоршыліся ў сакавіку 2008 года пасля апублікавання ўдакладненняў да санкцый адносна дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім». 7 сакавіка з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка па настаянні беларускага боку Мінск пакінула пасол ЗША Карэн Сцюарт. Затым амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. 27 сакавіка Мінск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў, работу прадоўжылі 15 супрацоўнікаў. Яшчэ 11 амерыканскіх дыпламатаў пакінулі Мінск па прапанове беларускага боку 3 мая 2008 года.

Цяпер ЗША збіраюцца адмаўляцца ад рэзідэнцыі пасла ў Раўбічах, бо, паводле словаў часовага паверанага Майкла Скэнлана, «няма сігналаў, што сітуацыя зменіцца». Падчас музычнага фестываля «Амбасовішча», які прайшоў у Раўбічах апошні раз, Скэнлан адзначыў, што

«Злучаныя Штаты не здрадзяць прынцыповай пазіцыі ў адносінах да ацэнкі выканання правоў чалавека ў Беларусі»
. Урад Беларусі мае зрабіць «крок насустрач», калі хоча супрацоўніцтва, падкрэсліў прадстаўнік ЗША.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times10

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі ўплывовыя Папа і Каталіцкая царква ў свеце?2

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі7

На ўчастку праспекта Незалежнасці паставяць 17 стэндаў-плітаў, да якіх можна будзе ўскладаць кветкі2

У панядзелак у Беларусі было +28°С

Псеўдаэлектрыкі напалі на мінскага айцішніка, катавалі яго і патрабавалі больш за $300 мільёнаў1

Біржавыя індэксы ЗША і даляр знізіліся на фоне атакі Трампа на кіраўніка Цэнтрабанка3

Смерць важнага героя і новая небяспека. Што паказалі ў другім сезоне хітовага серыяла The Last of Us4

У ААЭ заканадаўства пачне пісаць штучны інтэлект

«З адзіным надпісам: Franciscus». Ватыкан апублікаваў завяшчанне памерлага Папы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times10

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць