Свет

Кваснеўскі можа быць прыцягнуты да адказнасці па справе аб тайных турмах ЦРУ

Польская пракуратура разглядае магчымасць прыцягнуць да адказнасці былога прэзідэнта Аляксандра Квасьнеўскага па справе аб тайных турмах ЦРУ, што размяшчаліся ў 2002–2005 гадах у Польшчы.
Разам з Квасьнеўскім на лаве падсудных могуць апынуцца экс-прэм’ер Лешэк Мілер, а таксама экс-кіраўнік МУС Кшыштаф Янік.

Справа аб тайных турмах ЦРУ і магчымай згодзе польскіх уладаў на іх стварэнне ў Польшчы расследуецца пракуратурай з 2008 года, аднак следчыя афіцыйна не каментуюць ход расследавання.

Тым не менш, пракурор мае намер высунуць вышэйшым службовым асобам, якія кіравалі краінай з 2001 па 2005 гады, абвінавачванне ва ўдзеле ў ваенных злачынствах. Неабходныя матэрыялы ўжо сабраныя і хутка будуць перададзеныя спікеру Сейма, каб той паставіў пытанне аб прыцягненні гэтых асоб да адказнасці на пасяджэнні польскага парламента.

Пачынаючы з 2005 году у СМІ пачалі з’яўляцца паведамленні, што ў 2002–2005 гадах на тэрыторыі Польшчы, Румыніі і Літвы знаходзіліся таемныя турмы ЦРУ, у каторых ўтрымоўваліся тэрарысты.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка нарадзіла першае дзіця ў 54 гады

Караеў сказаў, што дэпартуе іракскага будаўніка, калі той не ажэніцца з беларускай32

Жэрара Дэпард'ё асудзілі за сэксуальны гвалт2

Махляры пачалі рассылаць лісты са штрафамі за парушэнне ПДР

Літоўскі прарасійскі палітык наведаў Мінск і заявіў, што ў Літве «няма легітымнага прэзідэнта»7

21-гадовы хлопец падпальваў у Лондане дамы прэм'ера Брытаніі

У Расіі маладая мама падпаліла пяць машын Расгвардыі

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка13

«4:30, я сёмая ў чарзе». У Мазыры людзі прыходзяць за некалькі гадзін да адкрыцця паліклінікі, каб трапіць да траўматолага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць