Улада3535

Чаму не могуць паяднацца Мілінкевіч і Рымашэўскі?

Ідэя вылучэння адзінага кандыдата ад правай кааліцыі «Беларускі незалежніцкі блок» тармозіцца.

Ідэя вылучэння адзінага кандыдата ад правай кааліцыі «Беларускі незалежніцкі блок» тармозіцца. Пакуль ёсць два імаверныя кандыдаты — лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

На абласной канферэнцыі дэмакратычных сіл у Магілёве, што прайшла 31 ліпеня, Мілінкевіч заявіў, што «бярэ на сябе ролю лідэра прабеларускіх праеўрапейскіх сіл». Разам з тым, Віталь Рымашэўскі зазначыў, што ўсе прапановы БХД па вылучэнні адзінага блакаваліся.

Мы звярнуліся па каментар да іншага сустаршыні «хадэкаў» Паўла Севярынца.

«Наша Ніва»: Дасягнуць нейкага пагаднення з Мілінкевічам магчыма?

Павал Севярынец: Магчыма. Калі Мілінкевіч будзе працаваць на перамогу і возьме для сваёй кампаніі хрысціянскую платформу. Два месяцы таму мы зрабілі свае прапановы, на якіх умовах гатовыя працаваць на Мілінкевіча. Адказу няма да сёння. Пры гэтым мы казалі, што гатовыя ўзяць усю кампанію на сябе.

«НН»: І што гэта за ўмовы?

ПС: Кіраўнік перадвыбарчага штаба — Віталь Рымашэўскі, кіраўнік ценевага ўрада — Аляксей Янукевіч. Трыма з сямі рэгіянальных структураў павінны былі кіраваць прадстаўнікі БХД. За мной замацоўвалася праца з рэгіёнамі. Разам з тым, мы казалі, што такім людзям, як Уладзь Лабковіч, Алесь Лагвінец, Віктар Карняенка, натуральна, будзе месца і праца ў штабе. Але гэтых лю¬дзей не цікавяць паплечнікі. Я страшэнна расчараваны, бо няма згоды. Наша мэта — перамога. Калі ў Мілінкевіча мэта — удзел, то нам яўна не па дарозе.

«НН»: І што цяпер, БХД дакладна ідзе на выбары асобнай калонай?

ПС: Мы ідзем на кампанію, ідзем на Плошчу, ідзем да перамогі. Прычым ідзем з хрысціянскай кампаніяй, з маральнай. Гэта тое, што мы найперш можам прадставіць выбарцам як альтэрнатыву. Аргументы па незалежнасці ці эканоміцы, магчыма, не больш пераканаўчыя, чым у дзейнай улады. Знаходжанне кампрамісу з Мілінкевічам усё яшчэ імавернае, але шанцаў на яго застаецца ўсё менш.

У Руху «За Свабоду» лічаць такую прапанову БХД неабгрунтаванай. Намеснік Мілінкевіча Віктар Карняенка кажа: «Многія людзі ў БХД нічым, акрамя размоваў, у жыцці не вызначыліся. Таму і прапановы прыняць не можам, бо не ведаем, што гэта за людзі і якія ў іх дасягненні. Тым больш, прапанавана нам гэта было ў ультыматыўнай форме, а гэта непавага да суразмоўцы».

Звонку выглядае, што прапанова хрысціянскіх дэмакратаў даволі лагічная і абгрунтаваная. БХД за апошні год зрабіла якасны крок, каб называцца адной з наймацнейшых палітычных сілаў у краіне. Здаецца, унутры Руху не могуць яе прыняць, бо баяцца за дысцыпліну. Што той жа няўрымслівы Рымашэўскі не будзе падпарадкоўвацца агульным рашэнням, а гнуць сваю лінію, хай і адрозную ад Мілінкевіча.

Тым не менш, у адзінстве Мілінкевіча і Рымашэўскага зацікаўленыя нацыянальныя сілы. Толькі разам можна разлічваць на правядзенне годнай кампаніі. У адваротным выпадку можа здарыцца, што ніводзін з беларускамоўных кандыдатаў не набярэ неабходных 100 тысяч подпісаў. А гэта ўжо будзе вялікай паразай для незалежнага грамадства. Хочаш не хочаш, а кампрамісы трэба шукаць.

Беларускі незалежніцкі блок

Утвораны ў кастрычніку 2009 года Рухам «За Свабоду», БХД, Партыяй БНФ, «Маладым фронтам», «Маладой Беларуссю», «Правым альянсам», Рухам «Разам» і «Маладымі дэмакратамі».

«Блок грунтуецца на патрыятычных, хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцях», — заявіў пасля падпісання дамовы Павел Севярынец.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ2

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць звычайны звонку дом, але з багатым начыннем: пазалотай, ляпнінай і карцінамі на сценах

Байдэн: Уладзіміру Пуціну патрэбна ўся Украіна, а не яе частка11

Z-палітолаг Лазуткін кінуў Z-журналістку Шыбкоўскую20

«Мяне ўзялі ў лепшых традыцыях СССР. Адзін галубец паспеў з’есці, а другі не. Толькі смятанай яго паліў»2

ДАІ пачне закрываць аўташколы за дрэнныя вынікі вучняў3

У Варшаўскім універсітэце студэнт-юрыст з сякерай напаў на кампус і адсёк вахцёрцы галаву24

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў10

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ2

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць