Спорт77

«Капенгаген» — БАТЭ — 3:2

Беларускаму чэмпіёну на найбліжэйшы год трэба развітацца з марамі пра групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Беларускаму чэмпіёну на бліжэйшы год трэба развітацца з марамі пра групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У сераду каманда Віктара Ганчарэнкі прайграла «Капенгагену».

Першая гульня каманд тыдзень таму ў Барысаве прынесла нічыйны вынік — 0:0. Прычым, з абодвух бакоў гульня атрымалася закрытай.

Затое ў сталіцы Даніі атрымаўся шчыры футбол. Можа віной таму стаўся выпадак ужо на 62‑ой секундзе гульні, калі бразілец Сезар Санцін скарыстаўся з таго, што беларусы няўдала рабілі штучны афсайд. Санцін накіраваў мяч міма спалоханага Верамко — 1:0.

І тут «Капенгаген» прапанаваў БАТЭ гуляць першым нумар, але нічога талковага ў атаках не атрымлівалася. Хіба што Радзівонаў аднойчы ў штрафной не трапіў па мячу.

БАТЭ так уцягнулася ў атаку, што часам забывала пра абарону. І на 27‑ай хвіліне Уільям Квіст (ён быў у заяўцы Даніі на чэмпіянаце свету) далёкім ударам падвойвае лік. Верамко, здаецца, у гэтым моманце мог згуляць і лепш.

Толькі пасля такіх надзвычайных падзей БАТЭ нарэшце троху загуляў. Зрэшты, гол Канцавога на 40‑ой хвіліне нарадзіўся з нічога. Ніякіх прадпасылак гэтаму не было. А яшчэ, здаецца, у паўабаронцы быў афсайд.

А ўжо праз чатыры хвіліны індывідуальнае майстэрства прадэманстраваў Павел Няхайчык. Абыграўшы на замаху абаронцу, ён паклаў мяч нібы ў більярдную лузу — 2:2.

Цяпер ужо «Капенгагену» трэба было забіваць, бо нічыя на карысць беларусаў.

А ў самым пачатку тайма другога Радзівонаў мог вывесці нашых наперад, але трапіў у папярэчыну. Датчане прыбралі ініцыятыву да сябе. І гола не давялося доўга чакаць.

Таранны сенегалец Н’дае праціснуўся ў штрафную, адштурхнуў Юрэвіча і з наска паслаў мяч у браму — 3:2.

Беларусы пайшлі ў атаку, але зрабіць чарговы подзвіг так і не змаглі. Замены таксама зрабіць гульню больш моцнай не змаглі. Што казаць, калі на замену былі вымушаныя выпусціць неабстралянага Дзмітрыя Багу, бо больш няма каго.

«Капенгаген» упусціў яшчэ некалькі вернякоў, Сасноўскі дагуляўся да выдалення. Датчане прайшлі далей, яны ўжо забяспечылі сабе футбольную восень.

Ну а БАТЭ застаецца чакаць пятніцы, дзе каманда даведаецца суперніка па плэй‑оф Лігі Еўропы.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А пасля мяне білі дзве гадзіны». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў1

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А пасля мяне білі дзве гадзіны». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гаворка пра сотні чалавек». За год у спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» з’явіліся сем адукацыйных праектаў6

КДБ прызнаў «тэрарысткамі» заснавальніц Imaguru1

Амерыканская амбасада ў Кіеве папярэдзіла пра магчымы маштабны абстрэл Украіны1

«Гнілы вяртлявы під*рас. І *уясос». Азаронак назваў Калеснікава з пула Пуціна словамі, незвычайнымі нават для сваіх эфіраў15

Ці сапраўды можна страціць да 10 кілаграмаў падчас сну? Нават больш!

На парадзе ў Мінску паказалі зенітны комплекс на шасі МАЗ, які выкарыстоўвае Расія ва Украіне3

У Егіпце перакуліўся аўтобус з турыстамі з Беларусі, Расіі і Казахстана

У Мінску прайшоў вайсковы парад у гонар 80-годдзя перамогі над Германіяй10

У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А пасля мяне білі дзве гадзіны». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў1

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А пасля мяне білі дзве гадзіны». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць