Усяго патроху

Конь

Конь — адзін з найбольш шануемых персанажаў беларускай міфалогіі, вуснапаэтычнай спадчыны і абрадавай практыкі нашага народа.
Міфалагічны і казачны конь — гэта сімвал часу, вечнасці, непадзельнасці космасу, гэта найбольш надзейны пасрэднік паміж светам жывых і «светам» памерлых, паміж небажыхарамі і людзьмі. Менавіта таму якраз на сівым-белым кані прыязджае на зямлю Юрый і адмыкае «зямліцу», выпускае на свет Божы «расіцу гаючую». Таму ўладальнікі коней асабліва шанавалі гэтага святога. Конь надзелены інтуіцыяй і можа прадказваць лёс свайго ўладара. Напрыклад, калі гаспадар збіраўся ў дарогу, а ўжо запрэжаны конь пачаў фыркаць або біць зямлю капытамі, то гэта ўспрымалася нядобрым знакам. У такім выпадку паездку маглі перанесці на іншы час. Па паводзінах каня маглі прадказваць стан надвор’я:

— конь часта фыркае — да хуткага дажджу;

— конь храпе або закідвае галаву ўверх — будзе непагадзь. Асаблівай павагай карыстаўся конь у абрадавай практыцы беларусаў, перш за ўсё на вяселлі і пахаванні. Вясельнага каня ўпрыгожвалі рознакаляровымі стужкамі, кветкамі, да дугі мацавалі званочкі, а на шыю надзявалі шархуны, якія павінны былі адганяць нячыстую сілу і даваць знак аднавяскоўцам аб прыбліжэнні вясельнага поезда. Існавала дакладнае размежаванне ў выкарыстанні коней у розных абрадах. Так, каня, на якім везлі нябожчыка, ніколі не будуць выкарыстоўваць у вясельным поездзе. Разам з тым у адной з легендаў расказваецца пра тое, што Бог пракляў гэту жывёліну: «Пасля нараджэння Багародзіца палажыла нованароджанага ў яслі і прыкрыла сенам, каб схаваць ад ваяроў цара Ірада. Вол, які стаяў побач, перастаў есці, а конь працягваў есці і тым самым „раскрываў“ месца паратунку Хрыста. Таму Бог пракляў каня і сказаў: „Ты будзеш заўсёды есці і ніколі не наясіся“, а вала блаславіў і сказаў, што яго мяса людзі будуць выкарыстоўваць у харчаванні».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму6

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае3

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым1

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць