Здарэнні22

Раскрылі забойства 14-гадовай даўнасці

52-гадовы барысаўчанін, які больш за 14 гадоў таму забіў чалавека, з'явіўся ў міліцыю з пакаяннем.

Ён прызнаўся, што вясной 1996 года каля 17.30 вечара, за аўтобусным прыпынкам, размешчаным у ваенным гарадку "Лядзішча" ў Барысаве, на п'яную галаву пасварыўся з мінаком. Падчас высвятленне адносінаў ударыў незнаёмца нажом у вобласць сэрца. Апошні памёр на месцы здарэння. У той жа дзень у аўтамашыне каля барысаўскай крамы "Алі" тым жа нажом нанёс некалькі ўдараў у вобласць твару, шыі і кісцей рук яшчэ аднаму незнаёмцу, з якім выпіваў у кампаніі. На шчасце, пацярпелы ўмудрыўся выбегчы з машыны на вуліцу, і яму своечасова аказалі медыцынскую дапамогу.

Сваю віну ў забойстве і спробе забойства барысаўчанін прызнаў цалкам, — паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна. —

Паводле яго слоў, узяўся за нож, бо баяўся, што ў яго будуць вымагаць грошы.

Маўляў, раней ён ужо падвяргаўся вымаганням з боку незнаёмцаў. 14 гадоў пасля ўчынення злачынстваў мужчына хаваўся ад органаў крымінальнага пераследу, ільвіную долю гэтага часу жыў у Барысаве пад выдуманым імем. Што яго прымусіла пакаяцца? Кажа, што стаміўся жыць з такім цяжкім грузам шмат гадоў. Да таго ж, падчас правядзення дактыласкапіравання насельніцтва (у сувязі з расследаваннем выбуху ў Мінску ў Дзень Незалежнасці два гады таму) у яго таксама ўзялі адбіткі пальцаў рук, таму мужчына палічыў, што яго абавязкова знойдуць.

Мінскі абласны суд прыгаварыў барысаўчаніна да 13 гадоў пазбаўлення волі. Нядаўна прысуд увайшоў у законную сілу

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму6

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае3

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым1

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць