Улада

Брат Курманбека Бакіева знаходзіцца ў Беларусі

сцвярджаюць у Дзяржслужбе нацыянальнай бяспекі Кыргызстана

Брат зрынутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева знаходзіцца ў Беларусі. З такой заявай выступіў кіраўнік Дзяржслужбы нацыянальнай бяспекі Кыргызстана Кенешбек Душабаеў 5 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Бішкеку.

«Жаныбек Бакіеў, паводле нашых звестак, знаходзіцца каля старэйшага брата — былога прэзідэнта Кыргызстана», — заявіў Душабаеў інфармацыйнаму агенцтву 24.kg.

Гэта ўжо не першая падобная заява ўлад Кыргызстана. Нагадаем, 7 ліпеня віцэ-прэм’ер часовага ўрада Азібек Бекназараў паведаміў журналістам, што афіцыйны Бішкек звярнуўся у Інтэрпол з просьбай праверыць звесткі аб знаходжанні Жаныбека Бакіева на тэрыторыі Беларусі. «Кажуць, Жаныбека Бакіева бачылі на прэс-канферэнцыі Курманбека Бакіева», — дадаў ён.

У Генеральнай пракуратуры Беларусі інфармацыю аб месцазнаходжанні брата Курманбека Бакіева БелаПАН каментаваць не сталі.

***

Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума малалетнімі дзецьмі знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. За гэты час ён тройчы даваў прэс-канферэнцыі. На апошняй, 23 чэрвеня, Бакіеў паведаміў: «Усе мае браты, за выключэннем аднаго, знаходзяцца за межамі Кыргызстана, дзе — я пакуль не буду гаварыць».

У маі кіраўнік часовага ўрада Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Курманбека Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, па якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам. Генпракуратура Кыргызстана звярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева, але атрымала адмову.

Браты Бакіева абвешчаныя ў вышук па абвінавачанні ва ўчыненні цяжкіх злачынстваў, у тым ліку забойстваў.

Паводле звестак кіргізскіх крыніц, у Курманбека Бакіева пяцёра братоў. Вышэйзгаданы Жаныбек Бакіеў да змены ўлады займаў пост кіраўніка Службы дзяржаўнай аховы. Высокія дзяржаўныя пасты таксама займалі Каныбек і Марат Бакіевы. Яшчэ два браты Бакіева, Ахмат і Адыл, займаліся бізнесам.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ2

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць звычайны звонку дом, але з багатым начыннем: пазалотай, ляпнінай і карцінамі на сценах

Байдэн: Уладзіміру Пуціну патрэбна ўся Украіна, а не яе частка11

Z-палітолаг Лазуткін кінуў Z-журналістку Шыбкоўскую20

«Мяне ўзялі ў лепшых традыцыях СССР. Адзін галубец паспеў з’есці, а другі не. Толькі смятанай яго паліў»2

ДАІ пачне закрываць аўташколы за дрэнныя вынікі вучняў3

У Варшаўскім універсітэце студэнт-юрыст з сякерай напаў на кампус і адсёк вахцёрцы галаву24

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў10

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ2

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць