Усяго патроху11

Пажары на мяжы з Расіяй

Расейскі міністар надзвычайных сытуацыяў Сяргей Шайгу заявіў, што пажары ў Бранскай вобласьці пылаюць недалёка ад мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай, якія былі заражаныя радыяцыяй пасьля катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі ў 1986 годзе. Перанос пажараў на гэтыя тэрыторыі можа выклікаць выкід радыяцыі ў атмасфэру.

Асабліва непакояцца у суседнім з Браншчынай Добрускім раёне. Тут стаіць небывалая суш. За мінулыя летнія месяцы ў раёне не было хоць колькі-небудзь адчувальных ападкаў. Ад сьпёкі на корані гіне прыкладна чвэрць пасеянай кукурузы.

У Добрускім раёне, як і на ўсёй тэрыторыі Гомельшчыны, службы надзвычайных сытуацыяў і лясной аховы перайшлі на кругласуткавы рэжым дзяжурства. Паўсюль забаронена наведваць лясы. За іх станам назіраюць з дапамогай верталётаў і 13 вэб-камэраў, якія ўсталяваныя ў лясных масівах на вышках апэратараў сотавай сувязі. Вока вэб-камэры дазваляе ў рэжыме рэальнага часу весьці назіраньне ўкругавую на 50 кілямэтраў

За мінулыя суткі ў шасьці раёнах Гомелю адзначаліся толькі лякальныя ўзгараньні тарфянікаў ды кустоўя, у тым ліку ў Добрускім, Веткаўскім, Хойніцкім раёнах, якія найбольш заражаныя радыяцыяй. Ачаговыя ўзгараньні, паводле афіцыйных зьвестак, апэратыўна ліквідаваныя.

Адзін з былых супрацоўнікаў Прыпяцкага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку, які ўтвораны на заражаных радыяцыях землях Брагінскага, Хойніцкага й Нараўлянскага раёнаў, апавёў, што пры пажарах радыенукліды сапраўды могуць разносіцца на вялікія тэрыторыі:

«Пры загараньні лесу радыенукліды цэзію й стронцыю, якія засталіся на асабліва заражаных участках, разносяцца праз паветра з улікам аэрагеннага фактару. Пры высокай хуткасьці ветру яны разносяцца на вялікую адлегласьць. Потым гэтыя заражаныя часьцінкі з дажджом асядаюць на зямлю, і яна ўжо робіцца забруджанай».

Паводле навукоўца, пасьля пажараў узровень радыяцыі можа істотна падвышацца:

«Калі ўзровень гама-фону на месцы пажару быў, напрыклад, тысяча мікрарэнтген на гадзіну, то фон можа падвысіцца ў 2–3 разы. Пры ўзроўнях 50–70 мікрарэнтген падвышэньне неістотнае. Найбольш ярка выяўленая „пляма“ ці „пік“, калі браць карэляцыю крывых, будзе, вядома, там, дзе быў высокі ўзровень забруджваньня да пажару».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі3

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

«Экстрэмісцкай» прызналі тыкток-старонку Андрэя Дзмітрыева1

Ozon дазволіў беларусам аплачваць адзенне пасля яго прымеркі1

Фрыдрыха Мерца з другой спробы абралі канцлерам Германіі7

Беларус знайшоў на гарышчы манету, якая можа каштаваць амаль 18 тысяч даляраў

«Я — пехацінец». Кадыраў заявіў, што ягоныя словы пра адстаўку не так зразумелі2

У Беларусі засталося каля 800 ветэранаў. 427 з іх — удзельнікі вайны2

На Камароўцы з'явіліся першыя беларускія клубніцы. Цана кусаецца

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

Кадыраў заявіў, што просіцца ў адстаўку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі3

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць