Усяго патроху

Прыкметна пахаладае ў Беларусі толькі ў трэцяй дэкадзе жніўня

Пры канцы наступнага тыдня таксама будзе вельмі горача.

У выхадныя Беларусь накрые новая хваля экстрэмальнай гарачыні, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэцэнтра Вольга Фядотава на прэс-канферэнцыі ў Мінску 6 жніўня.

Ужо сёння, адзначыла яна, ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі, а заўтра — на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра «дасягне вельмі высокіх значэнняў, плюс 35–39 градусаў, у сталіцы — 36». Горача будзе і ў нядзелю.

У сувязі з выключна высокай тэмпературай паветра сёння аб’яўлена чарговае штармавое папярэджанне, паведаміла галоўны сіноптык.

На наступным тыдні тэмпература паветра некалькі панізіцца, але застанецца даволі высокай. На працягу тыдня яна будзе вагацца ад 25 да 27 градусаў па захадзе краіны, да 32–34 — па ўсходзе.

Да канца тыдня тэмпература зноў стане павялічвацца. У асобныя дні чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы.

Высокія тэмпературы ў Беларусі Фядотава растлумачыла тым, што з пачатку лета над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі ўстанавіўся «антыцыклон, які перашкаджае прасоўванню больш халоднага вільготнага паветра з Атлантыкі». Цяпер у Беларусь паступаюць, у асноўным, гарачыя паветраныя масы з поўдня міжземнаморскага паходжання, якія падтрымліваюць анамальна гарачае надвор’е.

Паводле слоў начальніка аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметцэнтра Алены Камароўскай,

калі на працягу жніўня не адбудзецца прыкметнага пахаладання, цяперашняе лета стане рэкордна гарачым для Беларусі. Дагэтуль самым гарачым за ўсю гісторыю метэаназіранняў лічылася лета 1999 года
(гісторыя метэаназіранняў вядзецца з 1881 года).

Камароўская адзначыла, што тэмпература паветра ў 35 градусаў і вышэй «лічыцца небяспечнай з’явай». У жніўні гарачэй за ўсё было 4-га ў Брагіне (37,9), Касцюковічах (37,5), Горках і Віцебску (37,1). Такіх высокіх тэмператур адразу ў некалькіх населеных пунктах Беларусі яшчэ ніколі не было, падкрэсліла спецыяліст.

Паводле разлікаў сіноптыкаў, прыкметна пахаладае ў Беларусі толькі ў трэцяй дэкадзе жніўня.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму6

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае3

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым1

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць