Нягледзячы на курортны сезон, за ліпень яны знізіліся амаль на 200 млн.
Нягледзячы на курортны сезон, за ліпень яны знізіліся амаль на 200 млн.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, на 1 жніўня склалі $5332.0 млн., што на $193.3 млн. (3.5%) менш, чым у ліпені.
Гэта звесткі Нацыянальнага банка.
З пачатку года рэзервы краіны знізіліся на $320.5 млн. (5.7%).
А калі б не паступленні, якія былі залічаныя ў склад ЗВР ($625 млн. за продаж акцыяў ААТ «Белтрансгаз», $670 млн крэдыту МВФ), рэзервы знізіліся б больш чым на $1.6 млрд.
Гэта вынік вялікага дэфіцыту замежнагандлёвага балансу: краіна больш імпартуе, чым экспартуе, і вымушаная кампенсаваць розніцу або замежнымі запазычваннямі, або продажам дзяржаўнай уласнасці.
Каментары