Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» яшчэ на сем сутак застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» яшчэ на сем сутак застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання,паведаміў лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч.
Такое рашэнне было прынятае пасля допыту, што адбыўся вечарам у Савецкім РУУС. Пакуль абвінавачванні Міхасю не прад’яўленыя.
Пісьменнік быў арыштаваны 7 жніўня. Стала вядома, што яго падазраюць у падробцы дакументаў для атрымання крэдыту.
Праз сем сутак Башуру павінны ці адпусціць ці прад’явіць абвінавачванне.
У «Гавары праўду» мяркуюць, што гэты арышт звязаны з агульным ціскам на кампанію.
Каментары