Грамадства33

Вясковыя абітурыенты з кожным годам паказваюць усё вышэйшыя вынікі

Абітурыенты вясковых школ Беларусі ў час уступнай кампаніі з кожным годам паказваюць усё больш высокія вынікі.
Аб гэтым паведаміла кансультант упраўлення сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Марыя Карпенка, каменціруючы папярэднія вынікі ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ, якая завяршылася 6 жніўня.

Паводле яе слоў, апошнія 2–3 гады вясковыя абітурыенты радуюць сваімі паказчыкамі — больш як на 50 працэнтаў спецыяльнасцей набор абітурыентаў праходзіць «па агульнаму конкурсу». Кансультант расказала, што агульны конкурс праводзіцца толькі ў тым выпадку, калі абітурыенты з вёскі набіраюць балы (на тэсціраванні або ўступных іспытах) такія ж або большыя, чым гарадскія абітурыенты. У шэрагу беларускіх ВНУ ў гэтым годзе працэнт паступіўшых вясковых абітурыентаў значна перасягае 30-працэнтны паказчык.

Аб тым, што ў многіх ВНУ «вясковыя» конкурсы ў гэтым годзе будць адменены сведчыла і тое, што сярэдні бал цэнтралізаванага тэсціравання ў абітурыентаў з вёскі і горада па многіх прадметах практычна не адрозніваўся, а па некаторых нават быў вышэйшым. Так, па беларускай мове ў жыхароў сельскай мясцовасці быў 34,5, а ў гарадскіх — 34,8. Гісторыю Беларусі вяскоўцы ў сярэднім ведаюць на 36,9, а гарадскія абітурыенты на 37,5. А па геаграфіі і сусветнай гісторыі вясковыя абітурыенты наогул паказалі лепшыя вынікі, чым гарадскія: геаграфія — 41 бал супраць 38,4, сусветная гісторыя — 41,3 супраць 40,1. Ды і сярэдні бал атэстата ў выпускнікоў вясковых школ часта большы, чым у гарадскіх.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным30

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Буйныя дзяржпрадпрыемствы хочуць працаўладкаваць тысячы работнікаў

Мельнікава прыляцела на Шры-Ланку, але пасля паляцела далей — Цімур Алеўскі20

Беларусам прапануюць дзіўную падпрацоўку за 1000 рублёў у дзень3

У большасці абласных гарадоў 9 мая правядуць «Бессмяротны полк»7

У Расію перакінулі комплексы C-300 і C-400 з Беларусі

У мінскім «Цэнтральным» зноў прадаюць кіндары за бесцань1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі6

Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па пляжным футболе6

Зяленскі: Украіна змагалася з нямецкім нацызмам, а цяпер змагаецца з рускім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным30

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць