Грамадства

Зэльвенцы патрабуюць перайменаваць вуліцу Савецкую ў вуліцу Геніюш

У Гродзенскі аблвыканкам перададзеныя подпісы за перайменаванне вуліцы Савецкай у Зэльве ў вуліцу імя Ларысы Геніюш. Подпісы жыхароў цяперашняй Савецкай вуліцы перадаў актывіст Партыі БНФ Яўген Скрабутан.

Да подпісаў была прыкладзеная заява да старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры. Яго прасілі перагледзець рашэнне Зэльвенскага райвыканкама пра немэтазгоднасць перайменавання вуліцы.

У папярэднім рашэнні намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама Валянцін Семяняка заявіў, што слова «Савецкая» ў большасці жыхароў асацыюецца з упэўненасцю ў заўтрашнім дні, вялікай перамогай над фашызмам, эканамічнымі і сацыяльнымі дасягненнямі краіны.

Скрабутан: «Я лічу, што спадар Семяняка паказаў сваю некампетэнтнасць у гэтым пытанні, бо большасць жыхароў Савецкай сваімі подпісамі выказаліся якраз за перайменаванне вуліцы. А паводле праведзенага мной апытання, „Савецкая“ асацыюецца ў людзей з пакутным лёсам Ларысы Антонаўны Геніюш, сталінскімі рэпрэсіямі і забаронай на свабоду веравызнання».

Збор подпісаў праходзіў на працягу ліпеня. За гэты час з 320 жыхароў вуліцы Савецкай пад заявай падпісаліся 173 чалавекі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай36

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

На парадзе ў Мінску паказалі зенітны комплекс на шасі МАЗ, які выкарыстоўвае Расія ва Украіне3

У Егіпце перакуліўся аўтобус з турыстамі з Беларусі, Расіі і Казахстана

У Мінску прайшоў вайсковы парад у гонар 80-годдзя перамогі над Германіяй10

У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій1

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад9

Гіркін назваў магчымыя кірункі наступных украінскіх удараў6

У Мінску ўжо з'явілася новая сіняя разметка1

На парад у Гродне вывелі казу. З ёй аказалася складаней, чым з людзьмі ВІДЭА10

Што вядома пра беларуса Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча, якога арыштавалі ў Расіі і абвінавачваюць у падрыхтоўцы дыверсіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай36

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць