Улада11

Следcтва не выключае палітычных матываў знікнення Захаранкі

Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Віктар Конан адказаў на запыт маці зьніклага 11 гадоў таму экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі.

Ульяна Захаранка зьвярнулася да генпракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з просьбай даць інфармацыю пра тое, што зроблена органамі пракуратуры за 11 гадоў у пошуках яе сына і тых асобаў, якія яго гвалтоўна выкралі, паведамляе газэта «Народная воля».

На зварот адказаў Віктар Конан. Ён паведаміў, што пракуратура Менску працягвае расьсьледаваньне крымінальнай справы па факту зьнікненьня Ю. Захаранкі. Тэрмін сьледзтва працягнуты да 24 верасьня гэтага года.

Дасьледуюцца розныя вэрсіі супрацьпраўных дзеяньняў, «у тым ліку з-за карысьці, на глебе асабістых непрыязных стасункаў, у зьвязку зь яго палітычнай дзейнасьцю, а таксама шэраг іншых».

Як гаворыцца ў лісьце з генпракуратуры, «нягледзячы на прымаемыя меры, устанавіць месца знаходжаньня Ю. Захаранкі, а таксама канкрэтную асобу, датычную да гэтага, дагэтуль не ўяўляецца магчымым».

У зьвязку з гэтым «папярэдняе расьсьледаваньне па названай крымінальнай справе не завершанае, зьвесткі аб канкрэтных апэратыўна-вышуковых мерапрыемствах і сьледчых дзеяньнях, якія праводзяцца па ёй, да заканчэньня расьсьледаваньня разгалошваньню не падлягаюць».

Таксама В. Конан паведаміў, што хадайніцтва аб пратэсьце на рашэньне суду Кастрычніцкага раёна Менску па грамадзянскай справе аб прызнаньні Ю. Захаранкі памерлым накіравана пракурору Менска для разгляду.

Калі Лукашэнка застанецца ля ўлады яшчэ на пяць гадоў, то справа Захаранкі хутчэй за ўсё будзе спынена ў зьвязку з заканчэньнем тэрміну даўніны.

Паводле праваабаронцы Алега Воўчака, гэта першы за 12 гадоў адказ Генпракуратуры па справе Ю. Захаранкі за подпісам высокага чыноўніка. А. Воўчак адзначыў, што чакаў больш разгорнутага адказу, а ліст за подпісам В. Конана «вельмі павярхоўны».

Тэрмін разгляду спраў па артыкуле «наўмыснае забойства», па якой узбуджана справа Ю. Захаранкі, складае 15 гадоў. Цяпер пайшоў 12 год.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай35

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

На парадзе ў Мінску паказалі зенітны комплекс на шасі МАЗ, які выкарыстоўвае Расія ва Украіне3

У Егіпце перакуліўся аўтобус з турыстамі з Беларусі, Расіі і Казахстана

У Мінску прайшоў вайсковы парад у гонар 80-годдзя перамогі над Германіяй10

У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій1

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад9

Гіркін назваў магчымыя кірункі наступных украінскіх удараў6

У Мінску ўжо з'явілася новая сіняя разметка1

На парад у Гродне вывелі казу. З ёй аказалася складаней, чым з людзьмі ВІДЭА10

Што вядома пра беларуса Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча, якога арыштавалі ў Расіі і абвінавачваюць у падрыхтоўцы дыверсіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай35

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць