Мікрааўтобус сутыкнуўся на мосце з «Зілам».
У ноч з 8 на 9 жніўня мікрааўтобус «Форд Транзіт» у вёсцы Лунна Мастоўскага раёна сутыкнуўся на мосце праз раку Нёман з грузавіком
Вадзіцель мікрааўтобуса загінуў на месцы, яму было ўсяго 23 гады. Двух яго пасажыраў з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу.
Па інфармацыі відавочцы, кіроўцу мікрааўтобуса заціснула ў салоне і прыкладна праз 20 хвілін ён памёр не дачакаўшыся хуткай. Першымі да месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі МНС (25 хвілін), потым хуткая (35 хвілін) і апошнімі падцягнуліся супрацоўнікі ДАІ (50 хвілін).
Дзіўнасць здарэння ў тым, што кіроўцу грузавіка знайшлі ў лясным масіве ў 300 метрах ад ДТЗ праз 4 гадзіны з целавымі пашкоджаннямі, яго таксама шпіталізавалі ў бальніцу. Супрацоўнікі ДАІ разбіраюцца ў абставінах здарэння.
Каментары