Google абвінавачваюць у зборы асабістых дадзеных карыстальнікаў
Сеул абвінаваціў Google у незаконным зборы асабістых дадзеных карыстальнікаў. Кампанія апраўдваецца тым, што «падгледзела» іх выпадкова. Эксперты мяркуюць, што Google працуе на спецслужбы ЗША, перадаючы ім інфармацыю пра карыстальнікаў з усяго свету.
Улады Паўднёвай Карэі абвінавачваюць амерыканскую карпарацыю Google у незаконным зборы асабістых дадзеных карыстальнікаў пошукавай сеткі. У сувязі з гэтым унутранымі органамі праведзены ператрус у офісе карпарацыі ў Сеуле, паведаміла карэйская паліцыя.
«Паліцыя зоймецца расследаваннем гэтай справы, — заявіў прадстаўнік адміністрацыі. — Улады падазраюць, што Google незаконна збіраў канфідэнцыйную інфармацыю пра карыстальнікаў, перахопліваючы яе з неабароненых сетак
Сярод перахопленых дадзеных — звесткі праIP-адрасы карыстальнікаў, іх паролі для доступу да электроннай пошты і аплатных сістэмаў і нават змест ліставання.
Кампанія апраўдваецца тым, што дадзеныя былі выпадкова сабраныя яе аўтамабілямі, якія курсіруюць па вуліцах, фатаграфуючы мясцовасць. Гэта патрабуецца для праекту Street View, які выкарыстоўваецца ў сэрвісах Google Maps і Google Earth. Тэхналогія дазваляе бачыць дэталёвую карціну мясцовасці і здзяйсняць віртуальныя прагулкі па вуліцах гарадоў. З мінулага году кампанія збірае звесткі для запуску сэрвісу ў Паўднёвай Карэі.
Як тлумачаць прадстаўнікі кампаніі, выпадковы збор звестак звязаны з памылкай: у код праграмнага забяспечання для сканавання мясцовасці трапіў кавалак коду з праграмы для аналізу радыёабмену.
Незадаволенасць рэгулятара Паўднёвай Карэі, адной з самых прасунутых у кампутарным дачыненні краінаў Азіі, стала чарговым канфліктам у серыі скандалаў Google з дзяржорганамі розных краін.
Раней аб незаконнасці дзеянняў Google заявілі жыхары Германіі, Чэхіі, Італіі, Іспаніі і Францыі. Расследаваць парушэнні карпарацыі ўзяўся і штат Канектыкут, ЗША.
Улады еўрапейскіх краін таксама пачалі свае расследаванні. У Германіі ў сакавіку міністр па абароне правоў спажыўцоў Ільза Айгнер заявіла, што некаторыя
«Такія буйныя гульцыIT-рынку , як Facebook, Apple, Google або Microsoft, лёгка могуць стварыць вычарпальны персанальны партрэт асобнага карыстальніка. Яны ведаюць, чым мы цікавімся, што купляем, куды ездзім адпачываць, з кім сябруем.
А з дапамогай Street View можна высветліць, дзе і як жыве цікавы мне чалавек, наколькі добра ўмацаваныя ўваходныя дзверы ці як зручней падысці да вокнаў «, — перасцерагла міністр.
Галоўны аналітык Mobile Research Group Эльдар Муртазін прыводзіць і іншыя прыклады таго, што Google калекцыянуе канфідэнцыйную інфармацыю карыстальнікаў: «Акрамя выпадкаў з выкарыстаннем адкрытых
пошта Google Gmail, напрыклад, вечна захоўвае лісты, нават калі сам карыстальнік іх выдаляе. Іх кантэкставая рэклама аналізуе паводзіны карыстальнікаў усіх сэрвісаў, і праграмны код закрыты».
Хаця многія скептыкі сцвярджаюць, што для апрацоўкі такога каласальнага аб’ёму інфармацыі проста не хопіць рэсурсаў усіх кампутараў свету, факты аспрэчваюць такі пункт гледжання: у 2007 быў скандал, калі пашукавік Yahoo! Выдаваў уладам Кітая асабістую інфармацыю тыбецкіх дысідэнтаў у абмен на права працаваць у КНР. А Cisco даваў тады абсталяванне для апрацоўкі гэтай інфармацыі.
«Калі ўлічваць, што ўсе серверы Google знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, то патэнцыйна ў амерыканскіх спецслужбаў ёсць да іх доступ», — мяркуе Муртазін.
«Такі аб’ём інфармацыі абсалютна дакладна не можа не прыцягваць цікавасць спецслужбаў», — згаджаецца аналітык агенцтва Infowatch Ілля Шабанаў.
Германія ўжо пагражае Google штрафам у ЕВРО ()300 тыс. «Але гэта мікраскапічна малая сума, улічваючы прыбыткі кампаніі ў $23 млрд (за 2009). Кампанія заплаціць любую суму, — лічыць Шабанаў. — Важна, каб ёй не забаранілі працаваць і працягваць „фатаграфаваць“ на тэрыторыі гэтых дзяржаваў.
Цяпер у інтарэсах Google спыніць „падгляданне“ заWi-Fi-сеткамі карыстальнікаў або зрабіць выгляд, што спынілі. Інакш гэта пагражае сусветным скандалам».
Каментары