«Гавары праўду» правяла акцыю, прысвечаную Дню моладзі
Актывіст кампаніі Міхась Пашкевіч затрыманы.
Каля дзесятка актывістаў кампаніі «Гавары праўду» сёння прыйшлі да Міністэрства адукацыі, каб адзначыць Сусветны Дзень моладзі.
Міхась Пашкевіч адразу паведаміў журналістам, што акцыя не палітычная і будзе складацца з двух частак. Напачатку актывісты паспрабавалі паказаць на плакатах каляндар звычайнага маладога беларуса. Аднак людзі ў цывільным і з рацыямі выхапілі з рук актывістаў плакаты і папрасілі разысціся
У Міністэрства адукацыі была перададзена петыцыя, з заклікам ліквідаваць Упраўленне па справах моладзі пра Міністэрстве адукацыі
«Мы сёння перадаем спадару Радзькову дакумент, у якім раскрываецца марнасць існавання ўпраўлення па справах моладзі. Упраўленне па сутнасці нічога не робіць у нашай краіне. Таму мы заклікаем Міністэрства адукацыі быць ашчаднымі і не выдаткоўваць дарма свае рэсурсы» — патлумачыў Міхась Пашкевіч журналістам.
Актывістам кампаніі «Гавары Праўду» прапанавалі кінуць петыцыю у паштовую скрыню. Аднак маладыя людзі ўсё ж такі сустрэліся з памочнікам міністра адукацыі і перадалі дакумент яму ў рукі. Той у сваю чаргу паабяцаў, што петыцыя будзе разгледзена адпаведна працэдуры падобнага кшталту дакументаў.
Падчас усёй акцыі журналістам заміналі працаваць. Некалькі разоў людзі ў цывільным спрабавалі забраць фотакамеры і
Каментары