Навука і тэхналогіі88

Як вырабляюць LCD-маніторы па праграме імпартазамяшчэння

З гэтымі маніторамі я сутыкнуўся па працы, іх наша арганізацыя закупіла буйную партыю, каля сотні штук.

З гэтымі маніторамі я сутыкнуўся па працы, іх наша арганізацыя закупіла буйную партыю, каля сотні штук.

Як закуплялі, дзе і за колькі — мне невядома. Закупляў гэта толькі наш філіял ці гэта дасталося ўсім філіялам — мне таксама невядома. Мы гэтыя «монікі» толькі разгружалі і ставілі юзерам у кабінеты.

Ні для каго ўжо не сакрэт, што дзяржпрадпрыемствы ў Беларусі вымушаныя закупляць толькі тавары беларускай вытворчасці, утрая даражэйшыя, нават калі ёсць больш якасныя і больш танныя аналагі. Як-ніяк — праграма імпартазамяшчэння, якой больш падыдзе назва імпартазабароны (copyleft).

Некаторы час таму адно з дзяржпрадпрыемстваў Беларусі набыло N-ную колькасць вадкакрысталічных манітораў «вытворчасці» Рэспублікі Беларусь. Называецца гэты цуд беларускіх бананатэхналогій Summit Systems LM192.

Унікальная методыка вытворчасці манітораў у РБ вядомая многім, нават БТ пра гэта вяшчае, таму дадзены тавар проста не мог не выклікаць падазрэнняў.

Вось скрынка. Скрынка як скрынка, амаль нічым не розніцца ад братоў. Хіба толькі надпіс вялі-і-і-ікімі літарамі «Зроблена ў РБ». Гэта, тыпу, галоўны козыр!

Яна ж без змесціва. Як бачым, пенапластам нават не пахне. Замест яго — хітрая кардонная канструкцыя. Ну так, кардон хутчэй паўраспадаецца, чым пенапласт.

Ёсць нават юзермануал на расійскай і дыск з дровамі. Але чамусьці ад манітора AOC 917Sw+. Дзіўна, можа, памылкова паклалі не той дыск? З кім не бывае…

Што больш прыкалола, дык гэта методыка вырабу лагатыпу для наклейвання на выпуклыя надпісы на маніторы.

Зрабілі падкладку з адтулінай пад надпіс. Проста геніяльна! Кітайцы нервова кураць убаку і пераймаюць перадавы досвед.
А навошта суровым беларускім інжынерам і дызайнерам трэба вынаходзіць ровар?

Уключаем «монік», залазім у меню. Аказваецца, ён не толькі звонку, але і да мозгу касцей, дакладней, да крышталя мікрасхем — дзіця кітайскай прамысловасці. Пераклад на расійскую — у славутым china-стылі.

Мне гэты кітайска-расійскі шрыфт нагадвае кіно пра бандзюкоў, якія, адпраўляючы ананімныя пагрозы ў папяровым выглядзе, выразалі з розных кніг / газет / часопісаў літары і складалі з іх словы.

Цяпер цана. Даведацца цану, па якой дзяржпрадпрыемства купіла гэта, мне пакуль не ўдалося. Але на прасторах BY-нэту ўсплыў кошт у 223$. Неяк мнагавата. Праз некалькі хвілін я знайшоў гэты ж манітор, але пад родным імем у ГЭТАГА ж прадаўца за 160$.

Пытанне: Хто паклаў у кішэню 63 $? Ці былі налепкі пазалочанымі?

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць