Навука і тэхналогіі

«Белтэлекам» пашырыў знешні інтэрнет-шлюз на 10 Гбіт/с

«Белтэлекам» пашырыў знешні інтэрнет-шлюз у расійскім напрамку на 10 Гбіт/с. Цяпер сумарная ёмістасць шлюза складае 47 Гбіт/с — 41 Гбіт/с у расійскім напрамку і 6 Гбіт/с — у еўрапейскім.

Конкурс «Белтэлекама» на закупку паслуг магістральнага доступу ў інтэрнет (расійскі сегмент) выйграла расійская кампанія «Сінтэра». Яна арганізавала для беларускага партнёра доступ да сеткі на мяжы Расіі і Беларусі. Шырыня новага канала складае 10 Гбіт/с.

Супрацоўніцтва «Сінтэры» і «Белтэлекама» пачалося ў 2009 годзе, калі кампаніі арганізавалі міжсеткавае ўзаемадзеянне на базе трансгранічнага пераходу. Затым у 2010 годзе «Сінтэра» стала пастаўшчыком доступу ў расійскі сегмент інтэрнет, даўшы першы канал прапускной здольнасцю на 10 Гбіт/с. Пасля падпісання новага кантракта сумарная канальная ёмістасць, якая арганізуецца «Сінтэрай» для «Белтэлекама», складае 20 Гбіт/с.

«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года. З’яўляецца першасным інтэрнет-правайдэрам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу даных па камутуемай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнета, дае ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы работы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, дае міжгародні і міжнародны роўмінг. Абаненцкая база кампаніі — больш як 3,8 млн.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць