Чыноўнікі будуць запісваць наведнікаў на відэа
Як вы ставіцеся да гэтага новаўвядзення?
У Беларусі чыноўнікам дазволяць запісваць сваіх наведнікаў на відэакамеры ды аўдыёдыктафоны. Такі законапраект збіраецца прыняць на восеньскай сесіі Палата прадстаўнікоў. Галоўная мэта новаўвядзення — выключыць магчымасць таго, што грамадзяне будуць неправамоцна скардзіцца на паводзіны чыноўнікаў пасля візіту. Калі будуць з’яўляцца пытанні, заўжды можна будзе прагледзець відэазапіс.
Зрэшты, перад тым, як пачаць запіс, чыноўнік будзе абавязаны спытацца ў наведніка пра яго згоду. А вось дазвол на запіс сустрэчы з чыноўнікам на відэа ці аўдыё самім наведнікам закон не прадугледжвае.
Што думаюць пра запланаванае новаўвядзенне жыхары Гародні? Адказы — у відэа:
А што думаеце пра гэта вы? Ці павінны чыноўнікі мець права запісваць наведнікаў на відэа? Да чаго гэта можа прывесці? Выказвайцеся ў каментарах!
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары