Грамадства66

Чыноўнікаў караюць за прагляд на працы «Хроснага бацькі»

У некаторых міністэрствах і ўстановах пачалі кантраляваць, ці праглядаюць супрацоўнікі фільм «Хросны бацька».

У некаторых міністэрствах і ўстановах пачалі кантраляваць, ці праглядаюць супрацоўнікі фільм «Хросны бацька». Калі нехта заўважаны ў праглядзе крамольнай стужкі, адказным за «ідэалёгію» выносяць пакараньні.

Супрацоўнікі ўстановы, адкуль паступіў на «Радыё Свабода» сыгнал пра пакараньні за прагляд «Хроснага бацькі», могуць дадаткова пацярпець, таму крыніца прасіла не называць ў эфіры назву ўстановы, але за інфармацыю паручылася.

вынесьлі папярэджаньне начальніку аддзела па сувязях з грамадзкасьцю…

«Зь міністэрства прыродных рэсурсаў паступіў званок непасрэдна ў гэтую ўстанову, што іх супрацоўнікі праз працоўныя кампутары шукалі ў інтэрнэце фільмы „Хросны бацька“, якія паказвалі па канале НТВ.
А дакладна менавіта другую і трэцюю часткі фільма „Хросны бацька“. І пасьля гэтага вынесьлі папярэджаньне начальніку аддзела па сувязях з грамадзкасьцю. А сыстэмных адміністратараў, якія непасрэдна адказныя за працу кампутараў, і якія мусяць кантраляваць выхад на розныя сайты, пакаралі пазбаўленьнем прэмій. Дакладней, ім абвясьцілі, што пазбавяць прэмій».

Прэсавы сакратар ураду Аляксандар Цімашэнка на просьбу пракамэнтаваць гэтыя зьвесткі адказаў, што яму «нічога невядома пра такія захады», але выказаўся наконт выкарыстаньня працоўных кампутараў.

«Працоўны кампутар мусяць выкарыстоўваць ў працоўных мэтах, а ні ў якіх іншых. Наконт астатняга ў мяне няма такой інфармацыі, пра якую вы кажаце, таму мне няма чаго камэнтаваць».

Шмат дзе ў камэрцыйных і дзяржаўных установах кантралююць выхад праз інтэрнэт на сайты, якія ня маюць дачыненьня да працы. Гэтак адміністрацыя ставіць «фільтры» на шляху да порнасайтаў, таксама забараняе «прагулкі» па сацыяльных сетках кшталту «Аднаклясьнікаў» ці"У кантакце». Толькі з хатняга кампутара спажывец інтэрнэт-інфармацыі можа лёгка зайсьці на любы сайт, што, аднак, каштуе грошай. А як справы ў інтэрнэт-кавярнях? Ці могуць карыстальнікі інтэрнэту паглядзець там «Хроснага бацьку-3» і пры гэтым не «засьвяціцца»?

Працаўнік менскай інтэрнэт-кавярні, якая знаходзіцца на чыгуначным вакзале, тлумачыць, што нікому з наведнікаў у іх не забараняюць выходзіць на сайты, дзе зьмешчаныя палітызаваныя фільмы кшталту «Хроснага бацькі». Але кожны наведнік цяпер мусіць паказаць пашпарт і пры жаданьні «наверсе» могуць вызначыць, хто цікавіўся толькі экзамэнацыйнымі пытаньнямі, а хто глядзеў крамольныя фільмы пра Лукашэнку.

Могуць прыйсьці, запытаць, хто ад вас вось з гэтага кампутара ў такі-та час заходзіў туды-та і пакажыце ягоныя пашпартныя дадзеныя…

«Інфармацыя ідзе на сэрвэр і адсачыць магчыма ўсё. Могуць прыйсьці, запытаць, хто ад вас вось з гэтага кампутара ў такі-та час заходзіў туды-та і пакажыце ягоныя пашпартныя дадзеныя.
А мы гэтыя дадзеныя ў адпаведнасьці з законам цяпер запісваем».

Нагадаем, зь 1-га ліпеня пачаў дзейнічаць указ Аляксандра Лукашэнкі аб упарадкаваньні інтэрнэту, паводле якога значна ўзмацніўся кантроль над сецівам з боку дзяржавы.

***

15 жніўня расейскі тэлеканал «НТВ» паказаў фільм «Хросны бацька-3» пра прыбыткі Аляксандра Лукашэнкі і ягонай сям’і. У Беларусі фільм не паказалі, між тым цікаўнасьць да яго павялічваецца. Паводле сацыялягічнай службы «Балтык Гэлап», 31% беларусаў паглядзелі першы ці другі фільмы «Хросны бацька» празь інтэрнэт, на дысках ды празь іншыя носьбіты.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

Усе навіны →
Усе навіны

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос39

Дзяўчына на Прыпяці вылавіла гіганцкага сома — 2,25 метра6

СБУ: Затрыманы агент КДБ, які шпіёніў на паўночнай мяжы Украіны3

У Расіі вайскоўца асудзілі за паражэнскія настроі

Самы працяглы маршрут — 140 кіламетраў за дзень. Экс-палітвязень Андрэй Кузнечык зацяты веласіпедыст — ён расказаў пра сваё хобі6

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць