Грамадства77

Ротнага коннай паліцыі Вільні вербаваў КДБ Беларусі?

Новыя падрабязнасці затрымання літоўскага паліцэйскага.

Затрыманне ротнага камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманаса Банкаўскаса ў Беларусі выклікае падазрэнне не толькі ў яго блізкіх, але і ў супрацоўнікаў літоўскіх спецслужбаў.
Ёсць меркаванне, што КДБ, падкінуўшы ў яго машыну наркотыкі, спрабаваў вербаваць гэтага супрацоўніка літоўскай паліцыі.

Паведамляецца, што Банкаўскас, які знаходзіўся ў адпачынку, быў затрыманы 16 жніўня на мяжы Літвы і Беларусі, у Ашмянскім раёне. Аднак яго цешча сцвярджае, што Банкаўскаса затрымалі яшчэ ў нядзелю.

Банкаўскас жанаты з грамадзянкай Беларусі. Бацькі яго жонкі жывуць у Мінску. Аднак, даведаўшыся пра няшчасце, цешча прыехала ў Вільню, а яго жонка з сябрамі — у Беларусь.

Па словах цешчы Банкаўскаса, ён з сям’ёй планаваў ехаць да мора. Перад паездкай вырашыў купіць паліва ў Беларусі. Ён прапаноўваў ехаць разам і блізкім, аднак яны не захацелі. Калі Банкаўскас вяртаўся ў Літву, яго аўтамабіль правяралі не толькі мытнікі, але і супрацоўнікі спецслужбаў.

Калі літоўца папрасілі падняць капот, ён гэта зрабіў. У гэты момант ён знаходзіўся на вуліцы, не бачыў, што адбываецца ў салоне і ў багажніку.
У яго машыне знайшлі 45,5 грамаў метамфетаміна. Паліцэйскага затрымалі і зачынілі ў Гродзенскім следчым ізалятары. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.

Літоўскія спецслужбы здзівіла і тое, якія наркотыкі былі знойдзеныя ў Банкаўскаса, і іх колькасць. Для наркамана такая колькасць занадта вялікая, а для гандляра-аптавіка — замалая. Але самае дзіўнае, што ў Літву, па папярэдніх дадзеных, везлі сінтэтычны метамфетамін, які літоўскія злачынцы вырабляюць у вялікай колькасці і вывозяць у Скандынавію і Заходнюю Еўропу.

Кіраўнік Мытнай крымінальнай службы Саўлюс Урбанавічус сказаў наступнае:

«Не туды вёз. Метамфетамін вязуць з Літвы. З Беларусі да нас вязуць гераін, гашыш, а не метамфетамін. Нелагічна і дзіўна».

Аднак у сераду беларускія службоўцы паведамілі, што Банкаўскаса затрымалі, калі ён уязджаў у Беларусь. Пасля гэтага літоўскія паліцэйскія пачалі высвятляць, калі ж усё-такі быў затрыманы ротны коннай паліцыі. Па звестках цешчы Банкаўскаса, яго затрымалі, калі ён уязджаў у Беларусь. У такім выпадку ўсе лагічна. Аднак жанчына гэтаму не верыць: «Ён ехаў па паліва. Купіўшы яго ў Беларусі, ён бы зэканоміў 200 літаў. Калі б ён гандляваў наркотыкамі, то па паліва ў Беларусь яму не давялося б ездзіць. Не сумняюся, што гэта правакацыя».

У гэтую гісторыю не верыць і начальнік Банкаўскаса Альгімантас Мінкаўскас: «Я ў гэта не веру. Чакаем, калі ён вернецца».

У Вільні ходзяць чуткі, што цесць Банкаўскаса — былы супрацоўнік КДБ высокага рангу або вайсковец — цяпер прадпрымальнік. Нібыта КДБ мог зацікавіцца літоўцам і праз яго цесця.

Аднак цешча Банкаўскаса адмаўляе гэтыя чуткі. Па яе словах, яе муж служыў у савецкай арміі, быў маёрам, а пасля развалу СССР сышоў са службы, працаваў у кампаніях, якія гандлююць кампутарамі.

Цешча Банкаўскаса сцвярджае, што зяць настроены супраць наркотыкаў і наркагандляроў, таму жанчына не сумняецца, што наркотыкі яму «нахабна і груба падсунулі».

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ8

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ8

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць