Грамадства44

Чарговая абарона касцёла Святога Язэпа

Аргкамітэт па стварэнні БХД распачынае збор подпісаў за вяртанне касцёлу вернікам.

Аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі распачынае збор подпісаў за вяртанне касцёлу вернікам.

Вечарам 18 жніўня адбылося адмысловае паседжанне групы па абароне святыні.

Збор подпісаў будзе адбывацца каля будынкаў мінскіх касцёлаў ды падчас пілігрымак. Праз тры тыдні подпісы накіруюць у адміністрацыю прэзідэнта, КУП «Мінская спадчына», нунцыятуру Ватыкана і замежныя амбасады. Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Паводле цяперашняга плану гарвыканкаму у былым Мінскім кляштары бернардынцаў мусяць быць размешчаныя аб’екты гандлёва-бытавога прызначэння.
На думку Дзяніса Садоўскага, спробы абараніць святыню ў мінулыя гады былі дэцэнтралізаванымі і адбываліся ў складанай сітуацыі. Кіраўніцтва касцёла тады дзейнічала нерашуча, бо чакаўся магчымы візіт Папы ў Беларусь, Касцёл не хацеў ісці на канфлікт з уладамі. Да таго ж, збор подпісаў ажыццяўляўся разрозненымі трыма ініцыятывамі. «Цяпер іншая сітуацыя. Лічым, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, улада не захоча канфлікту сярод вернікаў. Шанец вяртання касцёлу ёсць і мы мусім яго выкарыстаць, — пракаментаваў Дзяніс Садоўскі. — Калі нашыя намаганні ізноў праігнаруюць, мы пяройдзем да іншых варыянтаў ціску на ўлады».

У другой палове верасня плануецца заснаваць каля святыні штодзённую варту.

Раней неаднаразова адбываліся зборы подпісаў за ратаванне касцёлу Святога Язэпа. У 2007 годзе ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі былі накіраваныя 30 тысячаў подпісаў пад зваротам за вяртанне касцёлу мінскім каталікам. З пачатку 2010 году у манастырскім комплексе касцёла вядуцца будаўнічыя работы, сам будынак касцёла пакуль не чапаюць — у ім знаходзіцца архіў. З 2005 году мінская рыма-каталіцкая парафія святога Язэпа ладзіць штодзённыя набажэнствы за вяртанне будынкаў святыні.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў1

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаву, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі2

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне3

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну9

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы4

Аліеў у апошні момант адмовіўся ляцець у Маскву на парад2

EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады

Данута Перадня выехала з Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць