Урад Кіргізстану вывучае пытаньне аб мэтазгоднасьці ўваходжаньня ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расеі. Пра гэта 19 жніўня паведаміў журналістам першывіцэ-прэм ’ер краіны Амангельды Мураліеў.
«Мне здаецца, зараз у Кіргізстана няма неабходнасьці тэрміновага ўваходжаньня ў Мытны саюз. Цяпер мы старанна аналізуем наяўную сытуацыю і глядзім на выгады, якія ёсьць для нас».
«Калі раней рэспубліка ў асноўным рээкспартавала тавары, вырабленыя ў Кітаі, то зараз мы можам выпускаць іх самі з кітайскай сыравіны. У выніку гэта дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы, асабліва для моладзі», — сказаў Мураліеў, зазначыўшы, што цяпер узровень беспрацоўя ў Кіргізстане складае амаль 20% эканамічна актыўнага насельніцтва.
Каментары