Грамадства1111

25 жніўня – Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі

На сёння прыпадаюць 19-я ўгодкі юрыдычнага аднаўлення незалежнасці Беларусі. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закона.

Гэта адбылося пасля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай Апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазьняком пракамуністычная большасць Вярхоўнага Савета прагаласавала за незалежнасць Беларусі ад Масквы.

Нагадаем, што канчаткова развал Савецкага Саюза быў аформлены падпісаннем Белавежскіх пагадненняў у снежні 1991 года. Беларусь стала незалежнай дзяржавай.

Вось як апісвае апошнія хвіліны перад знакавым галасаваннем Сяргей Навумчык у сваёй кнізе «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)».

Пазьняк ізноў бярэ слова і па пунктах зачытвае праект, падрыхтаваны дэпутатамі Апазыцыі БНФ, «якая ў пэўнай ступені ўдакладняе тыя заўвагі, якія нам выказаў шаноўны дэпутат Булахаў. Праект Апазыцыі, дарэчы, прадугледжвае і " нулявы варыянт» ў дачыненьні да " агульнасаюзнай " уласнасьці, і стварэньне камітэту па вызначэньні долі рэспублік-правапераемніцаў СССР у абавязальніцтвах і ўласнасьці (пазьней адзінай правапераемніцай абвесьціць сябе Расея, забраўшы і залаты, і алмазны запас, і ўсю маёмасьць за мяжой).

Але супраць выступіў дэпутат Віктар Ганчар, заявіўшы — " что касается развёрнутых предложений Оппозици, то это уже вопросы, относящиеся к механизму реализаци Декларации о суверенитете».
А варта было б прыняць нашыя

прапановы, бо, прагаласаваныя канстытуцыйна, яны б праз некалькі месяцаў абавязалі і Шушкевіча, і кіраўніка ўраду Кебіча, і міністра замежных спраў Краўчанку на сустрэчы ў Алма-Аце ў сьнежні 1991-ага і іншых самітах патрабаваць долі

Беларусі ў " агульнасаюзнай» маёмасьці; магчыма, і ў структуры распрацоўкі нафты і газу.

Пачынаецца галасаваньне. " За» галасуюць 253 дэпутаты з 265 прысутных (для станоўчага рашэньня трэба было 232, дзьве траціны ад агульнай колькасьці абраных дэпутатаў).

У 20 гадзін 08 хвілінаў Беларусь вяртае Незалежнасьць. Спраўджваецца мара пакаленьняў змагароў за свабоду беларускага народа.

Літаральна на наступныя дні пачаліся абвінавачваньні з боку розных прамаскоўскіх лібэралаў, што, маўляў, камуністы " скарысталі»

БНФ, каб захавацца пры ўладзе, пагадзіўшыся прагаласаваць за Незалежнасьць і тым самым утварыць " камуністычны запаведнік». Рэальнасьць жа была іншай — якраз дэпутаты Апазыцыі БНФ скарысталі разгубленасьць камуністаў, каб дасягнуць найвялікшай мэты, за якую пакаленьні беларусаў плацілі жыцьцямі. Была адноўленая Незалежнасьць, фактычна, утварылася новая дзяржава. Усё астатняе перад гэтай мэтай выглядае другасным.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі15

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Літвы і Латвіі закрылі пралёт у Маскву самалёта прэзідэнта Сербіі9

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды1

Пазняк: Трамп ліквідаваў усю гэтую шпану, якая гаворыць пра 160 палоў112

Расійская эканоміка ў першым квартале ўпершыню з 2022 года паказала спад3

Украіна перадала Расіі палоннага беларуса, летась захопленага ў Луганскай вобласці3

Да Лукашэнкі прыляцеў чарговы афрыканскі госць

Як называюцца ягады і садавіна ў розных рэгіёнах Беларусі3

Як дамушнікі выбіраюць кватэры, каб абчысціць?6

Беларускія дэсантнікі ходзяць па Маскве, спяваючы песню пра Лукашэнку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі15

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць