Здарэнні

Жыхар Бярозаўскага раёна наехаў ноччу на аднавяскоўца, які ляжаў на дарозе

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, ДТЗ адбылося 25 жніўня, а другой гадзіне ночы на адной з вуліц вёскі Стрыгінь. 22-гадовы жыхар гэтай вёскі на аўтамабілі «Аўдзі-100» наехаў на аднавяскоўца, які ляжаў на праезнай частцы. Апошні памёр на месцы.

Распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Устаноўлена, што загінулы не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

З пачатку года ў вобласці гэта дзевятае такое ДТЗ, паведаміла Сахарчук. У іх загінулі пяцёра чалавек, чацвёра атрымалі траўмы. «У асноўным гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Большасць з іх знаходзіліся ў стане ап’янення. Ім станавілася дрэнна або яны проста засыналі на дарозе», — дадала прадстаўнік ДАІ.

У 2010 годзе ў Брэсцкай вобласці зарэгістравана 65 ДТЗ па віне пешаходаў (на 24 менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года). 17 чалавек загінулі (на шэсць менш), 47 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці (на 21 менш). Амаль у кожным трэцім такім ДТЗ віноўнік аварыі быў нецвярозы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп прыпыніў усю ваенную дапамогу Украіне16

Трамп прыпыніў усю ваенную дапамогу Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр аўстраліец, чыя кроў выратавала жыцці больш за два мільёны дзяцей3

У ГУР расказалі, колькі расіян цяпер ваюе ва Украіне1

Лукашэнка забараніў Снапкову лаяцца матам на міністраў і біць іх па галаве9

Лукашэнка часткова зацвердзіў новы склад урада. Сілавікі захавалі пасады7

«35-40 тысяч рублёў!» Лукашэнка абураны, што ў спорце нехта атрымлівае «тры заробкі прэзідэнта»5

Лукашэнка забараніў міністру культуры прымаць на працу нават самых таленавітых дзеячаў, калі тыя выступалі супраць рэжыму. І гэта не ўсё18

Мінчук разбіў пляшку аб галаву ў рэстаране і ўцёк за мяжу. Яго затрымалі і дэпартавалі6

Лукашэнка даручыў ураду вырашыць праблему адтоку людзей з рэгіёнаў і падняць там заробкі да мінскіх10

«Цяпер такія кнігі чытаеш з пэўным здзіўленнем». Беларускі аўтафікшн у скандынаўскіх дэкарацыях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп прыпыніў усю ваенную дапамогу Украіне16

Трамп прыпыніў усю ваенную дапамогу Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць