Грамадства

На выходных дажджы-дажджы

Па ўсёй Беларусі, ноччу і днём.

Па ўсёй Беларусі, ноччу і днём.

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 28 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, працяглыя дажджы. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі моцныя дажджы. Ноччу ў асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11–16°С, днём 14–19°С, па паўднёвым усходзе да 22°С.

У Мінску ў суботу воблачна. Працяглы дождж, ноччу часам моцны. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12–14°С, днём 15–17°С.

У наступныя двое сутак, 29 і 30 жніўня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. 29 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, ноччу па паўночным усходзе месцамі моцныя. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 7–13°С, днём 13–18°С, па поўдні да 20°С.

30 жніўня месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у паўднёвых раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 6–12°С, днём 15–22°С.

У Мінску 29 жніўня воблачна з праясненнямі, часам дождж. Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 10°С, днём 14–16°С.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася9

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася

Усе навіны →
Усе навіны

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман15

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

Украінскія дроны атакавалі Расію

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць5

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася9

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць