На
Вядомы паэт і дзяржаўны дзеяч Генадзь Бураўкін адзначыў свой
Бураўкіна ведаюць па ягонай калыханцы «Пакрысе на расе…», па песнях «Белы снег» «Верасоў» і «Зачарованая мая» «Песняроў». Менш ведаюць пра ягоную надзвычайную ролю ў фармаванні нацыянальнай свядомасці ў
Многая лета, шмат новых вершаў і новай ролі ў дзяржаўным будаўніцтве зычым яму і мы. А Вашай увазе прапануем класічны верш паэта.
Зачарованая мая
Патухаюць, цямнеюць высі,
Зоркі ўспыхваюць над сінявой.
Да пляча майго прытуліся
Залатою сваёй галавой.
Чуеш — вецер, чуеш — вечар,
Чуеш — ціха шапоча сад.
На твае худзенькія плечы
Асыпае ноч зарапад.
Прыпеў:
Гэта я з табой вечарую,
Туманамі цябе я чарую,
Васількоў шапатліваю моваю
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе.
І ад рук няўмелых, нясмелых
Не схаваешся ты нідзе,
Поўня белая яблыкам спелым
На далоні твае ўпадзе.
Ты шапнеш мне адчайныя словы,
Што шаптаў табе ўчора я,
Вечаровая, зачарованая,
Закалыханая мая.
Каментары