З дажджом, агнём, Вольскім і Грэбеншчыковым.
27 і 28 жніўня ў Лагойску грымела «Навальніца». Менавіта так называецца фестываль музыкі і феерверкаў, які адбыўся тут ужо ў другі раз.
Сёлетняя «Навальніца» добра нагадвала аднайменную прыродную з’яву. Асабліва ў першы дзень, калі амаль на працягу ўсяго вечара ішоў дождж. Таму шмат хто з уладальнікаў двухдзённых квіткоў вырашыў перанесці наведванне Лагойска на суботу.
І не прагадаў. У другі дзень фэсту дождж толькі напачатку псаваў настрой — ужо падчас выступу першай агнявой каманды неба амаль праяснілася.
А калі на сцэну выйшаў Лявон Вольскі з «Крамбамбуляй», каб прэзентаваць новы
Пасля Вольскага былі новыя феерверкі, Барыс Грэбеншчыкоў і гурт «Акварыюм» і яшчэ
«Навальніца» спадабалася добразычлівай аховай, адсутнасцю п’яных і надзвычай прыемнай публікай. Да мінусаў фестывалю можна аднесці хіба што абмежаванасць у перамяшчэнні па тэрыторыі для тых, хто меў квіток толькі на адзін дзень ды звычайныя ўжо для такіх мерапрыемстваў транспартныя праблемы. А таксама адсутнасць сярод
Каментары