Улада55

Сачыце за камерай

Некалькі фатаграфій ва ўмелых руках могуць стаць зброяй. Кампраметуючыя здымкі эстонскага дыпламата былі выраблены з дапамогай «Фаташопа».

Некалькі фатаграфій ва ўмелых руках могуць стаць зброяй. Кампраметуючыя здымкі эстонскага дыпламата былі выраблены з дапамогай «Фаташопа».

Вось адзін з самых «моцных» здымкаў часовага паверанага ў справах Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйна. Ён выклікаў хвалю абмеркаванняў.

Большасць каментатараў угледзела тут няякасную кампаноўку з некалькіх здымкаў з дапамогай камп’ютарнай праграмы «Фаташоп». Насамрэч, у вочы кідаецца неадпаведнасць колераў і асвятлення на розных участках здымка. У дадатак, рука мужчыны (на фота абведзеная авалам) дакранаецца да дзяўчыны вельмі ўжо ненатуральна.

Гэтая ненатуральнасць яшчэ больш выразная на наступным здымку. Паўпразрыстыя пальцы і рукі сведчаць альбо аб апрацоўцы здымка ў графічным рэдактары, альбо аб рэнтгенаўскім выпраменьванні фотакамеры. Але ж апошняе немагчыма.

Аматары фатаграфіі могуць нават ацаніць усе параметры, пры якіх рабіліся здымкі.

Дарэчы, мадэль камеры, выкарыстаная незадаволенай беларускай, зусім не належыць да ліку звычайных аксесуараў рыдыкюля. Гэта хоць і адна з самых кампактных, але ўсё ж люстраная камера. Даволі складаная ў кіраванні і патрабуе немалога запасу ведаў і ўменняў. Яна не толькі важыць, разам з аб’ектывам, пад кілаграм, але яшчэ і займае нашмат больш месца, чым звычайныя мыльніцы. Навошта гэта ўсё цягаць з сабой па рэстарацыях? Адказ просты. Кэнан 500Д дазваляе рабіць фотаздымкі вялікага памеру, акурат прыдатныя для разнастайнай апрацоўкі ў фоташопе.

Карацей, ідэальны варыянт для журналіста, які не хоча прыцягваць увагу прафесійнай апаратурай, але пры гэтым жадае атрымаць здымкі добрай якасці.
Дый не толькі журналіста. Для любога, хто хоча падрыхтаваць «моцны» матэрыял.

Сярод апублікаваных здымкаў ёсць і такія, што не выклікаюць ніякіх сумневаў. Аднак, разам з гэтым, яны сведчаць толькі аб тым, што эстонскі дыпламат любіў наведваць сталічныя рэстарацыі ў кампаніі прыгожых дзяўчат. А дзяўчаты на здымках дэманструюць жаданне весела правесці час і ніяк не выглядаюць на недаступных і ганарлівых.

Напэўна, таму дыпламат і контрразведчык Лахтэйн пасля публікацыі здымкаў падаў у адстаўку. Фаташоп быў проста дадатковым аргументам.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі37

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціманоўская абвінаваціла былога мужа ў супрацы з КДБ23

Экс-ідэолага прызначылі кіраўніком Белгідрамета7

Фота моманту замаху на Трампа атрымала Пулітцэраўскую прэмію1

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе50

Выбух 4 мая ў Маскве адбыўся ў кватэры электрыка з пуцінскай рэзідэнцыі на Валдаі5

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу17

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі37

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць