Улада55

Лукашэнка параўнаў міліцыю з кучкай бандытаў

Аб гэтым ён заявіў вечарам 30 жніўня, разглядаючы пытанне аб сутэнёрстве ў Прыпяцкім нацпарку.

Аб гэтым ён заявіў вечарам 30 жніўня, разглядаючы пытанне аб сутэнёрстве ў Прыпяцкім нацпарку.

Нарада была прысвечана выкананню праваахоўнымі органамі законнасці пры забеспячэнні кантролю за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Падставай для нарады стала скарга работнікаў Нацыянальнага парку на дзеянні асобных супрацоўнікаў праваахоўных органаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У цэлым маніторынг работы са зваротамі грамадзян выявіў рост у бягучым годзе зваротаў, звязаных з пытаннем выканання законнасці і захавання правапарадку. Яны складаюць 27 працэнтаў ад агульнай колькасці зваротаў грамадзян.

«Такія нарады стануць практыкай у маёй рабоце, таму што мінскія кулуарныя ўгаворы вялікіх начальнікаў і заспакойванні, просьбы і патрабаванні не заўсёды даюць вынік, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
 — Без публічнасці і разбору на месцах мае патрабаванні, напэўна, не маюць такога ўздзеяння на працэсы».

«Па прынцыпе «Васька слухае ды есць» некаторыя крыху нахабныя структуры пачынаюць лічыць сябе вышэй за закон. Да міліцыі шмат пытанняў.

Яны часам забываюць аб тым, што яны народная міліцыя, а не паліцыя і не кучка бандытаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Як падкрэсліў Лукашэнка, цяперашняя скарга, якая надышла ад работнікаў Нацпарку, патрабуе разгляду на вышэйшым узроўні, паколькі не можа быць вырашана без умяшання кіраўніка дзяржавы.

Міністэрства ўнутраных спраў узбудзіла крымінальную справу па факту прадастаўлення інтым-паслуг наведвальнікам Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Як паказалі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, арганізатарам такіх паслуг выступаў беларускі прыватны прадпрымальнік, які арганізоўваў паляўнічыя туры для расіян.

Праваахоўнымі органамі акрамя гэтага было таксама ўзнята пытанне аб магчымых злоўжываннях з боку службовых асоб пры арганізацыі і правядзенні палявання. Аднак рэальных фактаў проціпраўных дзеянняў выяўлена не было.

Пры гэтым у час следчых дзеянняў былі дапушчаны шматлікія перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Да таго ж, было сарвана некалькі паляўнічых тураў, якія прыносяць вялікі даход, і ў цэлым створана няпростая атмасфера для далейшай работы супрацоўнікаў Нацпарку.

«Паўстае пытанне: якую мэту ставілі пры гэтым адпаведныя структуры? Калі вы хацелі злавіць і пакараць чалавека, які займаўся сутэнёрствам, я гэта вітаю. Ніхто не мае права займацца такім бізнесам! Самае святое, што ёсць у нашым свеце, — гэта жанчына, і гандляваць ёю не дазволена! З кім ужо ім сустракацца, гэта іх справа. Мы тут не пракантралюем нікога і не прымусім нікога. Але гандляваць такімі паслугамі нікому не дазволена! Я ўжо аб гэтым гаварыў не адзін раз», — заявіў Лукашэнка.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі12

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі12

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць