Здарэнні11

У Брэсцкай вобласці сёлета ўжо дзесяты раз расціснулі чалавека на дарозе

У Брэсцкай вобласці зафіксаваны дзесяты з пачатку года наезд на чалавека, які ляжаў на дарозе.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 31 жніўня каля дзвюх гадзін ночы ў Жабінкаўскім раёне непадалёк ад вёскі Пелішча на аўтамабілі «Аўдзі-100» быў учынены наезд на 35-гадовага мужчыну. Ён ляжаў на дарозе, быў п’яны.

Мужчына ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння. Прыкметна, што на адзенні загінулага былі святлоадбівальныя элементы.

Паводле слоў Сахарчук, у 10 аналагічных ДТЗ шэсць чалавек загінулі і чатыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, большасць з іх была ў стане алкагольнага ап’янення. Усе дарожна-транспартныя здарэнні, як і летась, адбыліся ў начны час сутак.

З 1 верасня Дзяржаўтаінспекцыя вобласці актывізуе працу па абазначэнні пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі і ўзмоцніць кантроль за іх выкарыстаннем, адзначыла Сахарчук.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША16

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лэдзі Гага дала бясплатны канцэрт у Рыа-дэ-Жанэйра для 2 млн чалавек4

Пуцін патлумачыў, чаму вайна з Украінай не пачалася ў 2014 годзе14

Кіроўца каршэрынга Bolt пратараніў агароджу на літоўскай мяжы і быў затрыманы ў Беларусі4

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны33

Крысціна Арбакайце, якой забаранілі ўезд ў Латвіі, будзе судзіцца11

Два расійскія Су-30 збітыя ракетамі з беспілотных катэраў — Буданаў2

У Беларусі прадаюць рэдкі VW Polo. Колькі просяць за 30-гадовы эксклюзіў?1

Што агульнага паміж Бэтменам і Кіберпартызанамі? Калі злачынцы беспакараныя, з’яўляюцца мсціўцы, альбо вігіланты5

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША16

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць