Меркаванні3838

«Дзеці два тыдні рэпеціравалі лінейку з Лукашэнкам»

Маці вучня адчыненай ў Бараўлянах школы расказвае пра ўрачыстую лінейку з удзелам кіраўніка краіны.

1 верасня Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у адкрыцці новай школы ў вёсцы Бараўляны, што ў Мінскім раёне. Як гэта было, расказвае маці вучня новай школы Наталля Гарачка.

На лінейку мы пайшлі з паліклінікі. Трошкі спазніліся. Каля школы нас перахапіў чалавек у чорным, які сказаў, што ў школу нам нельга. На просьбу назвацца і паказаць дакументы, чалавек пачаў пагражаць міліцыяй. На вуліцы дождж, халодны вецер. Кажу невядомаму ў чорным: «Зараз мой сын прамокне і захварэе. Мне што, яго адразу са школы ў бальніцу везці?» «Вязіце адразу ў бальніцу», — без ценю ўсмешкі адказвае той. Працягваю настойваць, каб нас пусцілі, кажу, што нашыя правы, як грамадзянаў Беларусі, парушаюцца. Патрабую нарэшце паказаць дакументы. Праз колькі хвілін спрэчак невядомы перамаўляецца па рацыі і атрымлівае загад назвацца. «Начальнік Бараўлянскай міліцыі, Белуш Уладзімір Эдуардавіч», — кажа мужчына, але дакументы не паказвае. Я ж ведаю, што Белуш — чалавек старэйшы за яго, хударлявы. А гэты — малады, паўнаваты.

Нарэшце нас і групу бацькоў пускаюць пад дашок прыпынкаў. Да школы па-ранейшаму не падпускаюць.

Людзі прыйшлі сюды з дзецьмі пешшу. А гэта 4 кіламетры! Па лужынах, па дажджы. Бо транспарт сюды не пусцілі — ні грамадскі, ні прыватны.
Усё давялося пакінуць на прыпынку за 4 км ад школы. Недалёка ад таго прыпынку, дарэчы, размешчаныя інтэрнаты. Дык людзей адтуль не выпускалі сёння 3 гадзіны.

На ўваходзе ў школу ўсіх абшуквалі — і дзяцей, і іх бацькоў. Забіралі звязкі з ключамі. Пасля гэтага ўсіх бацькоў вывелі са школы, загадалі адысці падалей і перачакаць адну гадзіну.
Частка пайшла да машын (за 4 км), а частка (некалькі дзясяткаў), засталіся чакаць пад дажджом.

На лінейку трапілі не ўсе дзеці — частку рассадзілі па класах. Пазней Аляксандр Рыгоравіч разам з сынам хадзіў па кабінетах.

Перад прыездам дзеці два тыдні рэпеціравалі гэтую лінейку. Па дзве гадзіны маршыравалі пад аркестр, развучвалі, як, хто і куды пойдзе, хто дзе стане.
Я свайго сына не пусціла, і некаторыя бацькі таксама. Канікулы ёсць канікулы, мы свае правы ведаем. Астатніх загналі прымусам.

У школу мы патрапілі толькі пасля ад’езду Лукашэнкі. Зайшлі ў будынак, а там адусюль выходзяць людзі з рацыямі, сабакамі. І звязкамі ключоў. Іх было, здавалася, больш чым вучняў з настаўнікамі.

* * *

Колю Лукашэнку споўнілася 6 гадоў. Выказвалася меркаванне, што ён пойдзе або ў элітную гімназію каля Драздоў, або ў новазбудаваную школу ў Астрашыцкім Гарадку, або ў Бараўлянскую.

Навучальна-педагагічны комплекс «дзіцячы садок-сярэдняя школа» ў вёсцы Бараўляны разлічаны на 950 месцаў: сярэдняя школа — 720 месцаў, дзіцячыя яслі-садок — 230 месцаў. Трохпавярховы будынак навучальнай установы ўключае: пачатковыя класы (навучальныя і гульнявыя пакоі, спальныя і гардэробныя памяшканні); 5—11 класы (навучальныя класы, лабараторыі фізікі, хіміі і біялогіі, лінгафонныя кабінеты, кабінеты інфарматыкі, дапрызыўнай падрыхтоўкі, студыя мадэлявання, студыя харэаграфіі, цэнтр патрыятычнага выхавання); бібліятэку з чытальнай залай; актавую залу; спартыўныя залы (гульнявую, гімнастычную), трэнажорныя залы, басейн (чатыры дарожкі); майстэрні па апрацоўцы тканін, металу і дрэва, кабінет кулінарыі; кабінет доктара з працэдурным пакоем, фізіятэрапеўтычны кабінет, інгаляторый; абедзенная зала на 240 пасадачных месцаў.У новай школе будуць працаваць 69 педагагічных работнікаў, 63 чалавекі тэхперсаналу, два медработнікі. Школа прымае вучняў з мікрараёнаў вёсак Бараўляны, Копішча, Валяр’янава, Драздова і пасёлка Вопытны.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні8

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Горача, як у пекле. Як Еўропа перажыла адзін з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў6

Ціханоўская пра 3 Ліпеня: На справе ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе13

«Ты пабачыш і пачуеш. Гэта будзе не бомба, а бомбішча». Раніцай 2 ліпеня Павел Латушка атрымаў ліст ад асобы, якая пастаянна атакуе яго22

Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, вызваленых па папярэднім памілаванні4

Беларускі комік зняўся ў серыяле з зоркай «Звышнатуральнага». У кадры і Мінск — як яго бачаць амерыканскія кіношнікі2

У Беларусі спрасцілі працэдуру продажу тавараў з падвойнымі кодамі маркіроўкі

Як перажыць спёку?11

Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай2

У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні8

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць