У сувязі з рамонтам цеплатрасы з 22.00 3 верасня па 5.00 6 верасня будзе абмежаваны рух транспарту па сталічнай вуліцы Леніна на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай. Пра гэта паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінска.
У начны час рух на гэтым участку будзе закрыты поўнасцю.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў руху быць вельмі ўважлівымі на названым участку дарогі і выконваць правілы дарожнага руху з улікам увядзення часовых абмежаванняў.
Каментары