Улада11

Следства па справе Башуры скончана

Завяршылася расьсьледаваньне справы актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуры, якога арыштавалі ў пачатку жніўня і абвінавацілі ў падробцы дакумэнтаў.

Сьледзтва па справе Міхася Башуры цягам амаль месяца вяла дазнавальніца Савецкага РАУС Менску Вераніка Абзалімава. 3 верасьня міліцыянтка Абзалімава наведала Башуру ў Жодзінскім сьледчым ізалятары і азнаёміла з крымінальнай справай супраць яго. Нагадаем, актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуру арыштавалі 6 жніўня паводле падазрэньня ў падробцы даведкі аб прыбытках для атрыманьня крэдыту. Сёньня падчас азнаямленьня са справай прысутнічала адвакат Тамара Сідарэнка. Адвакат кажа, што ў канчатковым выглядзе абвінавачаньне не зьмянілася.

«Нічога не мянялася. Вось як 16-га жніўня яму выставілі абвінавачаньне па другой частцы 380-га артыкулу Крымінальнага кодэксу, гэтак усё і засталося.
Нічога не мянялі, не пыталіся, што было, тое і засталося. І ягоная пазыцыя засталася, як і раней: ён кажа, што памыліўся. Што падлічваў, але ён не бухгальтар, вось і памыліўся і ўнёс у даведку недакладныя зьвесткі».

Дазнавальніца Вераніка Абзалімава ад камэнтару адмаўляецца. Паводле адваката Тамары Сідарэнкі, у панядзелак 6-га верасьня справа будзе перададзеная ў пракуратуру, і калі тая пагадзіцца з доказамі, сабранымі сьледзтвам, праз пэўны час трапіць у суд.

«А ў суд пракуратура ўжо праз 5 дзён можа накіраваць справу, калі згодная з абвінавачаньнем. Што звычайна і здараецца».

Паводле Тамары Сідарэнкі, Міхась Башура ня скардзіўся на ўмовы ўтрыманьня ў Жодзінскім сьледчым ізалятары, хаця і казаў, што харчаваньне там дрэннае, і трымаюцца вязьні за кошт перадачаў з волі. Вядома, што актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура піша вершы, з друку хутка выйдзе ягоны зборнік паэзіі. Ці пішацца Міхасю Башуру за кратамі, спытаў я ў адваката.

Там пісаць вершы ўсё ж ня вельмі зручна, як бы ён мужна не трымаўся.

«Пакуль, казаў, не, але магчыма нешта і напішацца. Канешне, там пісаць вершы ўсё ж ня вельмі зручна, як бы ён мужна не трымаўся».

Адвакат Тамара Сідарэнка адразу пасьля азнаямленьня яе падаабароннага са справай падала сьледзтву хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе. Хадайніцтва будзе разгледжанае цягам некалькіх дзён. Ранейшыя спробы адваката абскардзіць пастанову аб утрыманьні Башуры пад вартай выніку ня далі. Таксама адвакат хадайнічала аб закрыцьці справы наогул, паколькі лічыць Міхася Башуру невінаватым. І гэта ня першае аналягічнае хадайніцтва — ранейшыя таксама не задавальняліся.

У кампаніі «Гавары праўду», каардынатарам якой зьяўляецца Міхась Башура, кажуць пра перасьлед свайго актывіста з палітычных прычын.

У траўні ў офісе кампаніі «Гавары праўду», а таксама ў кватэрах некалькіх дзесяткаў актывістаў па ўсёй краіне прайшлі ператрусы. Тады былі канфіскаваныя кампутары, офісная оргтэхніка і асабістыя грошы некаторых актывістаў, а офіс кампаніі апячатаны. Кампутары і сродкі дагэтуль не вярнулі. Таксама цягам трох дзён былі пад арыштам лідэр кампаніі Уладзімер Някляеў і актывісты Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў. Пазьней міліцыя затрымлівала і іншых актывістаў кампаніі «Гавары праўду». Праз суд вядуцца спробы ліквідаваць установу «Рух наперад», у межах якой дзейнічае кампанія «Гавары праўду».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Ватыкане абралі новага Папу1

У Ватыкане абралі новага Папу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе2

Зянковіч: Лукашэнка спачатку даў мне і Фядуту мянушку Віні-Пух, а пасля назваў Усамам бен Ладэнам8

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША17

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў1

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаву, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі2

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне3

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ватыкане абралі новага Папу1

У Ватыкане абралі новага Папу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць